10 студзеня ў Кіеве адбылася акцыя салідарнасці з Беларуссю

Людзі з плакатамі і бел-чырвона-белымі сцягамі сабраліся ў цэнтры горада.

10 студзеня ў цэнтры Кіева адбылася акцыя салідарнасці з Беларуссю. Сярод удзельнікаў была і знакамітая бел-чырвона-белая нявеста — удзельніца пратэстаў у Мінску, якая вымушана была з'ехаць разам з дзяцьмі і мужам ад пераследа на радзіме.

novychas.by