Абвестка для тых, хто шукае сваякоў

Шаноўнае спадарства,
час ад часу ў Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і ў арганізацыі беларусаў замежжа звяртаюцца з просьбамі знайсці сваіх беларускіх сваякоў ці іншых асобаў (або інфармацыю пра іх). Аднак такі пошук - справа адмысловых арганізацый. Грамадскія аб’яднанні беларусаў у далёкім замежжы  такой працай прафесійна не займаюцца, у іх няма усеахопных базаў або пастаянных супрацоўнікаў, якія б гэтым займаліся. Людзі ў такіх арганізацыях у большасці працуюць на грамадскіх пачатках, таму, на жаль, яны не могуць дапамагчы ў пошуку сваякоў.