Віншуем Антона Шукелойця са стагоддзем!

Шаноўны спадар Антон!

Дазвольце павіншаваць вас са знакавай падзеяй - стагоддзем з Дня Вашага нараджэння!  Няхай Вам яшчэ шмат гадоў жывецца спакойна, шчасліва і радасна!

Сёння адметны дзень у Вашым жыцці і для беларусаў свету. Для ўсіх нас вы ўзор шляхетнасці і адданасці Радзіме. На Вашых вачах прайшла цэлая эпоха, Вы зведалі і светлыя, і змрочныя часы. Вы годна ішлі па пакручастых сцяжынах лёсу, і хоць усякае даводзілася перажываць, Вы неадменна прысвячалі сябе любай Радзіме - Беларусі.

Вы шмат зрабілі для школьніцтва, многа сілаў аддалі музейнай, краязнаўчай, этнаграфічнай справе, што дало падмурак для розных пакаленняў беларусаў! І пасля, апынуўшыся за межамі роднага краю, вы не збочылі з абранага шляху, а працягвалі рупіцца пра Беларусь, бо прывезлі яе ў сваім сэрцы. Пад Вашым кіраўніцтвам ядналіся доўгія гады беларусы ЗША.  

Прыміце нашу глыбокую пашану, шаноўны спадар Антон! Ад  шчырага сэрца зычым Вам моцнага здароўя, нязгаснага аптымізму, надзейных і ўважлівых сяброў ды паплечнікаў!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

19 ліпеня 2015 года