International Confederation of borderland residents of Belarus
Tarptautinė pasienio baltarusių konfederacija
Міжнародная канфедэрацыя беларусаў памежжа
Зварот да беларускіх арганізацый краін-суседак Беларусі
26-27 чэрвеня 2015 г. у г. Даўгаўпілсе (Латвія) і г. Вісагінасе (Літва) адбылася 2-я канферэнцыя Міжнароднай канфедэрацыі беларусаў памежжа з удзелам прадстаўнікоў беларускіх арганізацый Латвіі, Літвы, Расіі і Украіны. У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных структур Беларусі.
Канферэнцыя лічыць, што беларускія арганізацыі краін-суседак Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца найбольш актыўнымі ў падтрыманні кантактаў са сваёй этнічнай радзімай, звязаныя з ёй мноствам роднасных, культурных, эканамічных адносінаў, рэгулярна абменьваюцца рознымі дэлегацыямі і пастаянна ўдзельнічаюць у рознага роду мерапрыемствах, якія праходзяць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Для далейшага пашырэння гэтых сувязяў, абмену вопытам і каардынацыі сваёй дзейнасці і ўлічваючы, што пры гэтым цалкам адсутнічае элемент дублявання і канкурэнцыі з іншымі арганізацыямі, Канферэнцыя пацвердзіла неабходнасць існавання міжнароднай беларускай арганізацыі за межамі Беларусі, прыняла палажэнне аб прыёме, звароты па памежных пераходах і па Еўрарэгіёне «Азёрны край», абмянялася думкамі па сваёй далейшай працы, актывізацыі кантактаў і каардынацыі дзейнасці беларускіх арганізацый краін-суседзяў Рэспублікі Беларусь. Канферэнцыя выражае занепакоенасць па адсунічанню рэакцыі Міністэрства энергетыкі РБ па жаданні беларусаў з Ігналінскай АЭС працаваць на Беларускай АЭС.
Канферэнцыя пагадзілася мець сваёй стратэгічнай мэтай штогадовыя канферэнцыі, якія будуць праводзіцца ў краінах-суседках нашай этнічнай Радзімы. Рашэнне аб месцы правядзення 3-й канферэнцыі ў 2016 г. будзе прынята каардынатарамі канфедэрацыі.
Канферэнцыя прызнала здавальняючай дзейнасць каардынацыйнага цэнтра канфедэрацыі на базе Беларускага культурнага цэнтра “Крок” у г. Вісагінасе, Літва.
Удзельнікі мерапрыемства выказалі падзяку за падрыхтоўку канферэнцыі
Беларускаму культурна-асветніцкаму таварыству «Уздым» (Латвія) і Беларускаму культурнаму цэнтру “Крок” (Літва).
Канфедэрацыя запрашае беларускія арганізацыі краін-суседак Рэспублікі Беларусь удзельнічаць у яе працы.
Прынята 27 чэрвеня 2015 г. Даўгаўпілс, Латвія – Вісагінас, Літва
Беларускае культ.-асветн. таварыства «Уздым» (Латвія)_____________ В. Амбросаў
Беларускі культурны цэнтр “Крок” (Літва)____________ А. Давідзюк
Усеўкраінскае аб’яднанне «Беларусь» (Украіна)____________ В. Камісарук
Беларускае грамадскае аб’яднанне па
сувязях з суайчыннікамі за мяжой “Радзіма” (Беларусь)___________ М. Дубянок
__________________________________________________________________
Sedulinos 18-53 Visaginas krok@tts.lt tel/fax 00-370-386-60941
Lithuania LT-31122 m. 00-370-698-86295