Дзейнасць у 1993 г.

Красавік

  • Арганізацыя работ па аднаўленню вобраза Жыватворнага Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай, заключэнне адпаведнай дамовы з мастаком-ювелірам.
  • Стварэнне Навукова-грамадскай Рады па нагляду за працай па аднаўленню вобраза Крыжа св.Еўфрасінні Полацкай.
  • Арганізацыя асвячэння Беларускай праваслаўнай царквой у асобе Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта работ па аднаўленню вобраза Жыватворнага Крыжа св.Еўфрасінні Полацкай.

     

5-7 ліпеня

  • Першы з'езд беларусаў свету Прысутнічала: 996 дэлегатаў, запрошаных і гасцей звыш 200 чалавек. Абрана новае кіраўніцтва Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына": прэзідэнт - Гарэцкі Радзім Гаўрылавіч, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі Навук, старшыня - Сурмач Ганна Іванаўна.

     Асноўная тэма: нацыянальная ідэя і адбудова беларускай дзяржаўнасці.

     Асноўныя выніковыя дакументы:

  1. Зварот да беларускага народу.
  2. Дэкларацыя аб прынцыпах нацыянальнага і дзяржаўнага будаўніцтва.
  3. Зварот да Парламента і Урада Рэспублікі Беларусь..
  4. Пастанова аб Згуртаванні прадпрыймальнікаў беларускай дыяспары.
  5. Зварот да Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь"Аб устанаўленні мемарыяльнай дошкі на будынку, дзе была абвешчана БНР" і г.д.
  • Утварэнне пры ЗБС"Бацькаўшчына" Згуртавання прадпрымальнікаў беларускай дыяспары як грамадскага каардынацыйна-дарадчага органа. Асноўныя напрамкі дзейнасці Згуртавання прадпрымальнікаў беларускай дыяспары:
    1. Спрыянне развіццю эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь з краінамі, дзе пражываюць прадстаўнікі беларускай дыяспары.
    2. Фінансавая падтрымка дзейнасці ЗБС"Бацькаўшчына", а таксама грамадска-культурных структур беларускай дыяспары ў другіх краінах.