Заява сакратарыята ТБМ ў абарону гонару і годнасці сябра "Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" Хведара Нюнькі

На адрас нашай арганізацыі і прыватныя адрасы сяброў ТБМ рассылаюцца лісты, у якіх ачарняецца асоба спадара Хведара Нюнькі, і такім чынам уносіцца раскол у міжнародны беларускі рух.

Сакратарыят ТБМ лічыць такія паводзіны асобных дзеячаў, а таксама некаторых сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку і беларускай службы "Радыё Свабода", непрымальнымі. Складваецца ўражанне, што гэта кампанія публічнага ганьбавання паважанага намі чалавека кіруецца з аднаго цэнтра з мэтай чарговы раз раскалоць і пасварыць паміж сабой беларускіх патрыётаў, якія намагаюцца адстаяць сапраўдную незалежнасць нашай краіны ў няпростых сучасных геапалітычных абставінах. Мы ведаем спадара Хведара Нюньку, які шмат гадоў актыўна супрацоўнічае з ТБМ і заслугоўвае пашаны і павагі, як крыштальна чыстага чалавека, асабліва ў адносінах да фінансаў,

Сакратарыят ТБМ цалкам салідарны з пазіцыяй ЗБС "Бацькаўшчына" і рэдактарам газеты "Беларус" у Нью-Ёрку Ганнай Сурмач  і заклікае ўсіх тых, хто лічыць сябе патрыётам Беларусі, выказацца ў падтрымку Хведара Нюнькі.

8 студзеня 2015 г. г. Мінск