Свята беларускай культуры ў Беластоку

29-ты раз у Беластоку прайшло Свята беларускай культуры. Народныя калектывы з Беласточчыны ды госці з Беларусі - ансамбль „Спадчына” з Маладзечна - выступілі перад шматлюднай публікай у беластоцкім гарадскім парку Плянты.

Імпрэзу зладзіла галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы.

Як адзначае яго старшыня Ян Сычэўскі, такое мерапрыемства ўсё ж яшчэ запатрабаванае.

- Свята беларускай культуры адпавядае пажаданням, чаканням усіх тых, якія ствараюць і якія паказваюць беларускую культуру па працягу ўсяго года.

На Свяце беларускай культуры ў Беластоку можна было таксама набыць кніжкі беларускіх аўтараў і вырабы народных майстроў.