У Браціславе прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

У сталіцы Славакіі Браціславе актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Хрысціянска-Дэмакратычнага Руху Славакіі правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі: як тымі, хто адбывае турэмнае зняволенне, так і тымі, хто быў зняволены на час Чэмпіянату свету па хакеі.

Падчас свайго візіту ў Славакію актывісты БХД мелі магчымасць паназіраць за правядзеннем выбарчай кампаніі ў Еўрапарламент, абмеркаваць са сваімі славацкімі калегамі знешнепалітычную палітычную сітуацыю, сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і рэпрэсіі напярэдадні і падчас ЧС-2014 у Мінску.