ТБК Літвы звярнулася да кіраўніцтва Літоўскай чыгункі адносна мовы абвестак на вакзале

Зварот ТБК кіраўніцтву Літоўскай чыгункі адносна мовы абвестак на вакзале

AB Lietuvos geležinkeliai

Mindaugo g. 12 / J. Basanavičiaus g. 14,

Vilniaus m., Vilniaus m. sav., LT-03225.

Да Вас звяртаецца Таварыства беларускай культуры ў Літве з просьбай, каб абвесткі аб адпраўляючыхся і прыбываючых цягніках Вільня-Менск рабіліся і на беларускай мове. Як ведаем, у Літву пастаянна прыбывае вялікая колькасць беларусаў, як прыватных, так і юрыдычных асоб. Калі абвесткі будуць і на беларускай мове, гэта будзе спрыяць паляпшэнню адносін паміж Літвой і Беларуссю, а таксама палепшыць камфорт пасажыраў.