Віншуем Анатоля Грыцкевіча!

31 студзеня – юбілей у Анатоля Грыцкевіча, прэзідэнта МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў 2001–2005 гг. і ганаровага сябра Згуртавання, даследчыка беларускай гісторыі, доктара гістарычных навук, прафесара, аднаго з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту і Таварыства беларускай мовы.

Ад усёй душы віншуем Вас, шаноўны спадар Анатоль, з 85-годдзем! Вашая руплівая навуковая і грамадска-культурная дзейнасць прынесла беларусам многа па-сапраўднаму каштоўных здабыткаў, і мы высока цэнім гэтую працу. Зычым Вам, шаноўны Анатоль Пятровіч, добрага здароўя, радасці і натхнення, імпэту і плёну ў працы, цяпла і дабрабыту!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”