Верш на 25-годдзе ЛТБК "Сьвітанак" ад Сяргея Панізніка

Сёння, 27 лістапада, Латвійскаму таварыству беларускай культуры "Сьвітанак" спаўняецца 25 гадоў. З гэтае нагоды Сяргей Панізнік даслаў свой верш-віншаванне.
 

Auseklis* над Рыгай

...Быў бы Райніс удзячны сябрыне: плытагоны ўтрымалі стырно! У "Сьвітанку" хлапцу і дзяўчыне -- дзе Айчына? -- чутно і відно. Прытуліцца змаглі, ўкараніцца, -- вольнай Латвіі цешаць агні. Узышла над "Сьвітанкам" дзянніца  абярэгам спрадвечнай радні.
        *Аўсэкліс /латышск./ -- заранка, дзянніца.         Сяргей Панізьнік