Прэзентацыя кнігі Андрэя Пачобута адбылася ў Варшаве

Кніга напісаная на польскай мове і мае назву «Сістэма Беларусь». На сустрэчы прысутнічалі каля 50 чалавек - як і беларусы, так і палякі. Між іншым закраналіся тэмы візаў ды амбасадаў, і непасрэдна пытанні з залі тычыліся прэзідэнта Беларусі і яго сыноў. Ці не баіцца рэакцыі ўладаў на кнігу «Сістэма Беларусь» - распавядае карэспандэнт газеты Выборчай Андрэй Пачобут.

- Маю надзею, што з усёй маёй гісторыі, якая здарылася са мною на працягу апошніх гадоў, беларускія ўлады зрабілі адну выснову, што ёсць грамадзяні Рэспублікі Беларусь Пачобут, ён мае правы, якія дае яму Канстытуцыя, ён імі карыстаецца і больш за гэтыя правы яму не патрэбна.

Андрэй Пачобут у 2011 і 2012 гадах быў прызнаны вінаватым у парушэнні крымінальнага артыкула "Паклёп на прэзідэнта". Журналісту прысудзілі тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. У сакавіку 2013 года справу спынілі ў сувязі з адсутнасцю ў дзеяннях журналіста складу злачынства.