Беларускі гурт RIMA з Беластока прадставіў чацверты альбом

Беларускамоўны гурт RIMA з Беластока прадставіў чацверты студыйны альбом. Музыкі вырашылі на гэтым дыску змяніць сваё гучанне і запісалі песні ў акустычным варыянце. Праца атрымала назву «RIMA akustycznie».

Беларускамоўны гурт RIMA з Беластока прадставіў чацверты студыйны альбом. Музыкі вырашылі на гэтым дыску змяніць сваё гучанне і запісалі песні ў акустычным варыянце. Праца атрымала назву «RIMA akustycznie».

«Калі б мы не паклікалі іншых музыкаў, а запісалі яго самі, то гэтыя песні гучалі гэтак жа сама, як у электрычнасці, толькі што з драўлянай падачай», — лічыць бубнач гурта Андрэй Грэсь.

«RIMA заўжды будзе перадусім электрычным гуртом», — заўважае вакаліст каманды Андрэй Паплаўскі. Ён прызнаецца, што пасля выдання трэцяга дыску каманды «Kalevala» (2009) быў гатовы прызнаць, што каманда вычарпала сябе. Але на пачатку 2011 года музыкі ізноў заселі ў студыі з ініцыятывы Адама Юзафовіча з Гарадоцкага асяродку культуры, які натхніў музыкаў на тое, каб перарабіць свае старыя песні на новы лад. Андрэй кажа, што на пачатку працы не бачыў нічога цікавага ў гэтым матэрыяле, але сітуацыю ўратавалі новыя ўдзельнікі каманды.

Да беластоцкага гурта далучыліся яшчэ гітарыст Марэк Яраш, які ўзяўся за музычную перапрацоўку песень, а таксама Ева Савіцкая, якая заняла месца за бубнамі. «Калі б мы не паклікалі іншых музыкаў, а запісалі яго самі, то гэтыя песні гучалі гэтак жа сама, як у электрычнасці, толькі што з драўлянай падачай», — кажа бубнач гурта Андрэй Грэсь.

Праца над праграмай доўжылася амаль год. Запіс і выданьне альбому праспансавала Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы, у межах праграмы падтрымкі нацыянальных меншасцяў.

«Мы цэлы час мелі такую думку, каб запісаць акустычную праграму. Урэшце зрабілі гэта. Гэты альбом быў створаны наноў ад пачатку да канца. Нашы даўнія вядомыя песьні тут гучаць інакш. І цяпер магу сказаць, што з гэтым дыскам мы выйшлі на новую дарогу, ён дапамог нам абудзіцца», — кажа Андрэй Паплаўскі.

«RIMA akustycznie» будзе гучаць ужывую асобнай праграмай, але Андрэй кажа, што некаторыя песні могуць быць выкананыя і падчас звычайных электрычных выступаў.

Неўзабаве альбом «RIMA akustycznie» мае зявіцца на афіцыйным сайце. А пакуль жа беластоцкая каманда прэзэнтуе на «Тузіне Гітоў» адну з абсалютна новых песень з гэтага дыску пад назвай «Vada».

Тузін гітоў