Нарэшце надыйшоў доўгачаканы дзень, да якога рыхтавалася ўся Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (БАПЦ) у эміграцыі – адбылася хіратонія (высвячэнне) архімандрыда Святаслава ў епіскапы (свецкае імя – Вячаслаў Логін).Пасля адыходу ў іншы свет нашага Першагерарха Мітрапаліта Ізяслава, наша БАПЦ у эміграцыі асірацела. Ад дня смерці Мітрапаліта Ізяслава (26 лістапада 2007 году) быў апекуном нашае БАПЦ архіяпіскап Уманскі і Дэтройтаўскі Аляксандр, за што яму вялікі дзякуй.10 траўня 2008 году, у суботу, у Катэдральным Саборы Св. Кірылы Тураўскага, у Брукліне, адбылася вячэрняя архіярэйская Богаслужба, на якой адбылося "нарачэнне" - абяцанне Богу, перад прысутным святарствам і парахвіянамі быць слугой Богу і людзям, кіраваць прыходамі, святарствам і вернікамі, назіраць і навучаць прапаведаваць Слова Божае і выконваць Законы Божыя.Абрад "нарачэння" і архіярэйскую хіратонію выконвалі іерархі Украінскай Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў ЗША (якая вядзе радавод хіратоніяў ад УАПЦ у часе другое сусветнай вайны: архіепіскап Уманскі і Дэтройтаўскі – Аляксандр, епіскап Х’юстанскі і Тэхаскі Макаріос, з удзелам епіскапа Барыспальскага Паісія (УПЦ Кіяўскі Патрыярхат)).З імі разам удзельнічалі ў Богаслужбе: мітрафорны пратаярэй Міхайло (Бруклін), іярэй Іван, мітрафорны пратаярэй Міхайло (Дэтройт), пратаярэй Уладзімір, іярэй Зіновій, айцец Полл, айцец Орэст і архідыякан Мікалай. Добра дапамагала святарству спяваць сваім цудоўным гучным голасам матушка Людміла, вялікі ёй дзякуй і за віншавальныя вершы.На нядзелю, 11 траўня 2008 году прыпадае свята Св. Кірылы Тураўскага, чыё імя носіць наш Катэдральны Сабор. Адбылося вялікае і ўрачыстае свята. У гэты цёплы, сонечны дзень свята атрымалася. Мусіць Богу было патрэбна, каб высвячэнне архімандрыта Святаслава ў япіскапы было ў дзень свята Св. Кірылы Тураўскага, а для нас вернікаў – гэта падвойнае свята, таму што мы маем зараз вярхоўнага святара, які будзе кіраваць духоўным жыццём усёй БАПЦ у эміграцыі.Праз узраджэнне іерархіі БАПЦ у эміграцыі нашы царквы атрымалі новае дыханне, БАПЦ уваскрасае так, як і Ісус Хрыстос Уваскрос.Пасля асноўнага абраду хіратоніі і віншавання святарствам новага епіскапа Святаслава, была адпраўлена Малітва ў гонар Маці Божай і ўсіх Маці, якія далі нам жыццё.Свята "Дзень Маці" святкуецца ў Амерыцы і другіх краінах у другую нядзелю траўня. Па заканчэнні Святочнай Літургіі архіяпіскап Аляксандр павіншаваў усіх Маці з іх святам, а затым павіншаваў парахвіяніна Мікалая Сагановіча з Днём нараджэння, які быў на мінулым тыдні.Мы вернікі БАПЦ верым, што Ісус Хрыстос Уваскрос, верым, што ўваскрэсне і наша БАПЦ, а з ёй уваскрэсне наша мова, культура і наша Радзіма Беларусь. Цяпер мы маем уладыку Святаслава, епіскапа Новаградзкага і Паўночнай Амерыкі БАПЦ.Свята працягвалася ў парахвіялінай залі на першым паверсе, дзе "Сястрынства" нашага Сабору прыгатавала пачастунак. На гэтым абедзе прысутнічалі госці з Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі, Кліўланда і Канады, было больш чым 100 чалавек. Першым павіншаваў епіскапа Святаслава Расціслаў Гарошка – Старшыня Парахвіяльнай Рады Катэдральнага Сабору Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Вялікую падзяку выказаў прысутным епіскапам і ўсяму святарству Сакратар Кансісторыі БАПЦ – Якуб Сапяжынскі, ён цёпла вітаў нашага новага епіскапа Святаслава. З падзякай прысутнаму святарству і віншаваннем выступілі Старшыня Парахвіяльнай Рады Парахвіі Святое Жыровіцкае Іконы Божае Маці з Гайлен Парку - Віктар Дубяга і Старшыня Парахвіі Святога Кірылы Тураўскага з Таронта (Канада) - Міхась Тапуноў.На святочным абедзе прысутнічалі і нашыя палітычныя дзеячы: Івонка Сурвілла - старшыня Рады БНР; Зянон Пазняк - старшыня БНФ; Вячка Станкевіч – старшыня Галоўнай Управы БАЗА. Усе яны выказалі словы ўдзячнасці святарству нашай братняй Украіны ды цёплыя, добрыя пажаданні ўладыку Святаславу, здароўя і сіл для працы на Божай ніве.Архіяпіскап Аляксандр у сваім віншаванні ўладыку Святаславу даў добрыя парады, выказаў пажаданні, дзе ён нагадаў, "Дзень 11 траўня 2008 году ёсць не падвойнае свята, а трайное, ад гэтага дня – пачатак новага адраджэння БАПЦ у эміграцыі".Добрыя віншавальныя словы і парады выказалі епіскап Паісій ды епіскап Макарыос, абяцалі дапамагаць калі гэта спатрэбіцца, а таксама віншавала ўладыку Святаслава рэдактар газеты "Украінска Царква" – Катэрына Неміра.Цяпер мы будзем вітаць нашага епіскапа Святаслава словамі, "Іс полла эти Дэспота!" - (гэта азначае "Дай Божа шмат год!"). Будзем маліцца за яго і прасіць Божага дабраслаўлення. Хрыстос Уваскрос! Хрыстос Уваскрос! Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!Святкаванне працягвалася, і ў гонар Маці выказала віншавальныя словы спадарыня Ліна Сагановіч. Яна разам з сёстрамі нашай парахвіі праспявала песню "А мне сарочку мама вышывала". У памяць пра тых Маці, якія адыйшлі ў іншы свет, таксама прагучала "Пісня про матір". Пасля ўсіх урачыстасцяў, дзеці, сябры і парахвіяне віншавалі спадара Міколу з 65-годдзем, жадалі яму добрага здароўя, сіл і энергіі на адраджэнне нашай святыні.Госпадзі, дабраславі яго!
Ліна СагановічЯгоная Міласць Епіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі СВЯТАСЛАЎ,Адміністратар БАПЦ
У міру — Вячаслаў Вячаслававіч Логін, нарадзіўся 26 лістапада 1964 года ў г. Чарнігаў (Украіна) у сям'і інжынераў Вячаслава і Людмілы (Сіз).(Род паходзіць з Наваградчыны, дзед Андрэй Логін і ягоны брат Язэп (растраляны ў 1930-я г.г.) былі беларускімі фалькларыстамі. Дзед па лініі маці - Даніла Сіз у 1930-я г.г. скончыў Гомельскі Чыгуначны Тэхнікум.)У 1986 г. Скончыў Кіеўскі Палітэхнічны Інстытут, працаваў інжынерам.У 1994-1999 г.г. навучаўся ў Кіеўскай Духоўнай Семінарыі, пасля сканчэння яе, у 1999-2000 г.г. навучаўся на Тэалагічным факультэце Манітобскага Універсітэту (Праваслаўны Калегіўм Св. Ап. Андрэя ў Вініпэгу, Канада).27 жнівеня 2000 г. рукапакладзены ў сан дыякана, а 17 снежня 2000 г. - у святара ў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве Св. Кірылы Тураўскага ў г. Таронта (правінцыя Антарыо, Канада) і прызначаны на гэтую ж Парафію.У 2002-2007 г.г. служыў настаяцелем Парафіі Св. Жыровіцкае Іконы Божае Маці БАПЦ у г. Гайлянд Парк (штат Нью Джэрзі, ЗША).У 2005-2006 г.г. быў в/а настаяцеля Катэдры Св. Кірылы Тураўскага БАПЦ у г. Нью Ёрк (ЗША).З 2007 г. - настаяцель Парафіі Св. Кірылы Тураўскага ў Таронта. У кастрычніку 2006 г. Царкоўнаю Радаю БАПЦ аднагалосна абраны кандыдатам у япіскапы.У лютым 2008 г. прымае манашы пострыг з імям Святаслаў у манастыры Св. Чатырох Евангелістаў (УАПЦ у ЗША) у г. Х’юстан (штат Тэхас, ЗША) 24 лютага 2008 г. у Катэдры Св. Ап. Андрэя Першазванага ў г. Дэтройт (штат Мічыган, ЗША) архіяпіскапам Аляксандрам (УАПЦ у ЗША) узведзены ў сан ігумена і архімандрыта.11 травеня 2008 г. ерархамі Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы у ЗША (радавод хіратоній якое ідзе ад УАПЦ у часе 2-е сусветнае вайны) - арх. Аляксандрам і яп. Макаріосом, з удзелам еп. Паісія (УПЦ Кіеўскі Патрыярхат) хіратанізаваны на епіскапа Наваградзкага і Паўночна-Амерыканскага БАПЦ за Боскаю Літургіей на парафіяльнае свята у Катэдральным Саборы Св. Кірылы Тураўскага БАПЦ у Нью Ёрку (ЗША), і Царкоўнаю Радаю БАПЦ абраны Адміністратарам Беларускае Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.