Беларусь трэцяя ў спісе сяброў Расіі

Згодна з апытаньнем, зладжаным Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадзкай думкі, найбольш сяброўскія адносіны ў Расіі на сёння склаліся з Кітаем, якому аддалі свае сімпатыі 23% апытаных. На другім месцы апынулася Нямеччына — за яе аддалі галасы 17% апытаных. Ворагамі №1 у рускіх на сёння — ЗША і Грузія — так мяркуюць па 25% апытаных), на трэцяе месца патрапіла Украіна (21%). У апанентах у Расіі ходзяць Вялікабрытанія, Польшча, краіны Балтыі ды іншыя дзяржавы. Беларусь у спісе ворагаў на 12-м месцы з адным адсоткам галасоў рэспандэнтаў.Апытанне было зладжанае ў красавіку 2008 году. У 153 населеных пунктах у 46 абласцях, краях і рэспубліках РФ апыталі 1600 чалавек.Варта адзначыць, што паводле праведзенага ў 2006 годзе расійскім Левада-Цэнтрам штогадовага апытання, Беларусі сімпатызавалі 47%. На другім месцы тады быў Казахстан — 33%, а сёлетні фаварыт — Кітай, — меў 24% галасоў і знаходзіўся на трэцім месцы. Тройку ворагаў Расіі складалі Латвія, Грузія і Літва — 46%, 44 і 42% адпаведна.Паводле “Нашай Нівы”