Беларусы замежжа адзначаюць неабходнасць прыняцця ў Беларусі закона аб суайчынніках

Беларусы замежжа адзначаюць неабходнасць больш хуткага прыняцця ў Беларусі тэматычнага закона аб суайчынніках. Гэтае пытанне абмяркоўваўся 9 ліпеня на другім пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі Валеры Казакоў адзначыў, што прыняцце падобнага закону значна палегчыла б суайчыннікам, якія пражываюць за мяжой, рашэнне шматлікіх праблем. Акрамя таго, на яго думку, неабходна стварыць асобную ўстанову, у якую беларусы замежжа маглі б звяртацца ў асабліва складаных сітуацыях. Валерыя Казакова падтрымала старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова, якая сказала таксама аб неабходнасці больш частага выхаду газеты "Голас Радзімы", якая распавядае пра жыццё беларусаў за мяжой. Сярод пытанняў, якія закранулі ўдзельнікі пасяджэння, - неабходнасць трансляцыі беларускіх тэлеканалаў за межамі краіны, спрашчэнне працэдуры атрымання віз для айчынных калектываў, якія плануюць гастраляваць па-за рэспублікай, стварэнне адмысловага інтэрнэт-партала, які змяшчае праўдзівую і аб'ектыўную інфармацыю пра Беларусь, больш актыўнае распаўсюджванне за мяжой гістарычных фільмаў і відэаролікаў, а таксама тэматычных выданняў - усё гэта, на думку беларусаў замежжа, павінна садзейнічаць фарміраванню пазітыўнага іміджу краіны. Каментуючы выступленні ўдзельнікаў пасяджэння, міністр культуры Беларусі Павел Латушка сказаў, што законапраект аб беларусах замежжа ўжо распрацаваны і цяпер знаходзіцца на разглядзе ў Савеце Міністраў. Пры гэтым Павел Латушка адзначыў, што важнасць прадстаўляе не толькі закон, але таксама канкрэтная праграма, якая прадугледжвае правядзенне пэўных мерапрыемстваў, фінансавую і арганізацыйную падтрымку, і выказаў упэўненасць у неабходнасці прыняцця такой праграмы. Акрамя таго, Міністэрства культуры гатова аказаць падтрымку аб'яднанням суайчыннікаў у набыцці тэматычнай літаратуры, прысвечанай гісторыі і культуры Беларусі, для прэзентацыі яе за межамі краіны.

“БЕЛТА”