Віншуем з Днём Герояў!

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” віншуе усіх беларусаў на Бацькаўшчыне і за мяжой з 91-мі угодкамі Слуцкага Збройнага Чыну.

27 лістапада беларусы па ўсім свеце адзначаюць Дзень Герояў --  угодкі Слуцкага Збройнага Чыну.

У гэты дзень у 1920 г. жыхары Случчыны распачалі няроўны бой за незалежнасць Беларусі. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў савецкім войскам. Паўстанне было падаўленае, але імёны герояў, якія змагаліся за Беларусь, за незалежнасць нават у безнадзейнай сітуацыі, назаўсёды застануцца ў нашай памяці.

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” віншуе усіх беларусаў на Бацькаўшчыне і за мяжой з 91-мі угодкамі Слуцкага Збройнага Чыну. Зычым мужнасці, жыццёвых сіл, поспехаў у беларускіх справах!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”