У снежаньскім нумары можна прачытаць артыкул Алега Рудакова пра тое, што такое Страхадзёр і як яго святкавалі беларусы Іркуцка (стар. 2), артыкул Ірыны Дубаграевай пра фестываль беларускай народнай творчасці “У гасцях у Лявоніхі” (стар. 3), матэр’ял пра тое, як сёлета прайшоў беларуска-польскі літаратурны фестываль “Бязмежжа” ...
У снежаньскім нумары можна прачытаць артыкул Алега Рудакова пра тое, што такое Страхадзёр і як яго святкавалі беларусы Іркуцка (стар. 2), артыкул Ірыны Дубаграевай пра фестываль беларускай народнай творчасці “У гасцях у Лявоніхі” (стар. 3), матэр’ял пра тое, як сёлета прайшоў беларуска-польскі літаратурны фестываль “Бязмежжа” (стар. 6) ды шмат іншых навінаў з жыцця беларусаў замежжа.
Пра апошнія навіны Бацькаўшчыны чытач зможа даведацца, прачытаўшы наступныя артыкулы: “Узноўлена праца над праектам закона “Пра суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой” (стар. 4), Выйшла кніга вершасказаў Рыгора Барадуліна” (стар. 4), “Будзьма беларусамі” адсвяткавала дзень народзінаў” (стар.5).
Таксама ў гэтым нумары апублікаваны калядны зварот апостальскага візітатара беларусаў каталікоў замежжа айца Аляксандра Надсана, калядныя віншаванні ад Управы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ды віншаванні сябраў Вялікай Рады, якія нарадзіліся ў студзені.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Калі ласка, калі вы маеце інфармацыю пра дзейнасць і мерапрыемствы, якія праводзяць беларусы па ўсім свеце, дасылайце нам на скрынку zbsb@tut.by