Беларусы Флорыды ініцыявалі акцыю пратэсту каля Беларускага кансуляту ў Нью-Ёрку

У пятніцу, 24 сакавіка, прайшла акцыя каля кансуляту Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку.

Гучэлі прамовы з пратэстам супраць абсурднага антычалавечага падатку на беспрацоўе, а таксама супраць рэпрэсіяў і тэрору ў Беларусі; выказвалася салідарнасьць з пратэстуючымі ў гарадах і мястэчках Беларусі.

Ініцыятарамі акцыі былі беларусы Флорыды, якія праз Фэйсбук прапанавалі гэтую акцыю.

Луналі бел-чырвона-белыя сьцягі, гучэлі заклікі вызваліць арыштаваных пад час пратэстаў у Беларусі.

Мінакам раздаваліся ўлёткі пра мэты акцыі.

Нягледзячы на працоўны дзень, удзел у мітынгу ўзялі больш за 50 чалавек, некаторыя зь іх прыбылі з Маямі і іншых мясьцінаў Флорыды, з Філадэльфіі й Нью-Джэрзі.

Віктар Дудараў