Віталь Рыжкоў у Віцебску

26 студзеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” у абноўленым арт-пабе “Торвальд” перад віцебскай публікай выступіў з уласнай творчасцю літаратар Віталь Рыжкоў. Гэтым разам выступ адбываўся пад жывы акампанемент віцебскіх музыкаў з гурта Chaotic Orchestra. Вечар быў прысвечаны тэме юбілею беларускага кнігадруку – кампаніі “Пяцісотгоднасць”.

Болей фота тут!