Пабачыла свет выданне “Да гісторыі беларускай дыяспары: Сшытак 2”. Гэта зборнік, які складаецца з матэрыялаў, дасланых на конкурс, абвешчаны МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” да дваццаціпяцігоддзя Згуртавання.
Працы, прысвечаныя дзеячам і з’явам, так ці інакш звязаным з мінулым і сучаснасцю беларускага замежжа, былі ацэненыя міжнародным журы (Наталля Гардзіенка і Валер Герасімаў з Мінска, а таксама Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель і Лявон Юрэвіч з Нью-Ёрку). Паводле іх агульнага меркавання узровень тэкстаў сур’ёзна вырас у параўнанні з працамі, дасланымі да першага конкурсу, які прайшоў больш за дзесяць гадоў таму, і вынікам якога стаў выхад “Сшытка 1” у 2005 годзе.
Матэрыялы зборніка могуць зацікавіць як аматараў, так і навукоўцаў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Беларусі.