Моладзевы клуб “Крывічы” можа стаць “найлепшым нацыянальна-культурным цэнтрам Іркуцка”

На партале гарадской управы Іркуцка (Расія) адбываецца галасаванне на вызначэнне найлепшага нацыянальна-культурнага цэнтра Іркуцка. Алег Рудакоў з Іркуцкага моладзевага клубу “Крывічы”, прапаноўвае беларусам падтрымаць суродзічаў:

“Хтосьці мне сказаў, што Беларусы – гэта стомленая нацыя….

Не, абсалютна з гэтым ня згодзен!!

Беларусаў напаткаў не самы лепшы Лёс. Толькі назва нашага Народа мянялася ня раз. Але мы існуем як мінімум з 6 стагодзьдзя!

Крывічы, Радзімічы, Дрыгавічы, Балты, Гуды, Літвіны, Тутэйшыя, Беларусы….

Прадслава княгіня Полацкая, якой у IX стагодзьдзі давала даніну Візантыя; Рагвалод, Рагнеда, Брачыслаў, Усеслаў Ваўкалак, Андрэй Полацкі, Давыд Гарадзенскі, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына, Казімір Лышчынскі, Андрэй Касьцюшка, Кастусь Каліноўскі, Францішак Багушэвіч, Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Васіль Быкаў, Сьвятлана Алексеевіч…..

От жа ж Вялічэзная Кагорта нашых знакамітых на ўвесь Сьвет прашчураў.

Ці было ім лягчэй за нас??? Ды не… Пэўна не.

Але ж яны годна неслі Рэй нашага Народа! Яны захавалі для нас Нашу Краіну, Нашу Беларусь.

А мы што?

Го! Мы Годныя Сыны Зямлі пад Белымі Крыламі!

Мы працягнем Справу нашых Прашчураў. Мы не дамо згінуць Беларускаму Народу! Мы будзем вучыць і размаўляць на Беларускай Мове, сьвяткаваць Народныя Нацыянальныя Абрады, вывучаць і распаўсюджваць Нашу Сапраўдную Гістарычную Спадчыну, сьпяваць народныя аўтынтычныя Песьні, танчыць нацыянальныя Скокі!

Мы Іркуцкі Маладзёвы Клуб “Крывічы” – ганарымся сваім паходжаньнем! Ганарымся – што мы Беларусы!

У Іркуцку нас ведаюць, да нас імкнуцца. І мы адкрыты для ўсіх. Мы з годнасьці распавядаем усім пра наш Народ!

Ну а ці будзем мы першымі ў Конкурсе на “Лепшы Нацыянальна-культурны Цэнтр горада Іркуцка” не істотна, але калі гэта здарыцца, то Мы тым самым пакажам, што мы можам Злучыцца пад час Неабходнасьці. Мы Дакажым, што Беларусы – гэта Моц!!

Галасуйма за Крывічаў!!!

Алег Рудакоў”