Помнік У. Караткевічу ў Кіеве

Помнік усталяваны 14 красавіка 2011 года перад Амбасадай Беларусі ў Кіеве на вуліцы Кацюбінскага, 3 (Шаўчэнкаўскі раён).

Аўтары помніка – беларускія скульптары Кастусь Селіханаў і Алег Варвашэня. Вага скульптурнай кампазіцыі каля 2,5 тон, вышыня 2,5 метры.

Пісьменнік стаіць на фоне адкрытай кнігі; адну з яе старонак ўпрыгожвае урывак верша класіка на беларускай і ўкраінскай мовах: "І пад птушак зялёны гоман Нарадзіліся для абшараў Плод кахання бору і хмары – Мой Дняпро, і Бяроза, і Нёман".

Фота: gazetaby.com