Віншуем Аркадзя Крупеньку з юбілеем!

15 лютага свой 85-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Аркадзь Крупенька (Расія).

Шчыра віншуем шаноўнага юбіляра са святам і зычым моцнага здароўя, сонечнага настрою, здзяйснення ўсіх мараў і планаў, натхнення ў працы і дабрабыту!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"