У Беларускім музеі ў Гайнаўцы паказваюць мастацкую выставу “Белавежская Пушча”

У Беларускім музеі у Гайнаўцы (Польшча) адкрылі выставу працаў мастака Пятра Гагана.

Творца сам нарадзіўся на гэтай зямлі, а працы для выставы рыхтаваліся на працягу года:

— Выстава прысвечана выключна Белавежскай пушчы, а працы, прадстаўленыя на гэтай выставе, тычацца нашага рэгіёну, гэта мой погляд на Белавежскую пушчу і маё перажыванне Белавежскай пушчы, якія я хацеў перадаць. Я мог адчуваць гэта, быць там: бачыць і перажываць, і мой унутраны свет мусіў гэта аддаць. Як пэўны ўнутраны доўг. Выстава Пятра Гагана “Белавежская Пушча” будзе працаваць да лютага. Гэтыя карціны з’яўляюцца часткай цэлай серыі пад назвай “Слоўнік Беларускіх Мастакоў”, якую ініцыяваў Беларускі музей у Гайнаўцы.