Месца пахавання Мікалая Чарнецкага (1899-1944)

Мікалай Чарнецкі (на фота) (22 траўня 1899, в. Малыя Азяраны Ваўкавыскага пав. Гарадзенскай губ. (цяпер Ваўкавыскі р-н Гарадзенскай вобл.) – 19 студзеня 1944, Беласточчына) – беларускі публіцыст, педагог, палітычны дзеяч. Паходзіў з сялянскай сям’і.

З 1919 актывіст Грамады беларускай моладзі ў Гародні, сябра БПСР. Да 1921 знаходзіўся ў бежанстве ў Расеі, дзе загінула ўся яго сям’я. З 1921 жыў у Празе, удзельнічаў у беларускім студэнцкім руху.

З 1923 вучыўся ў Празе, скончыў Пражскі ўніверсітэт са ступенню доктара філасофіі (1929). Член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, у 1923-1929 уваходзіў у Замежнае бюро БПСР у Празе.

У 1929 вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, працаваў настаўнікам беларускіх гімназіяў у Радашковічах і Клецку. У 1939 прызначаны дырэктарам школы ў в. Крынкі, з 1940 – кіраўніком асветы Крынскага раёна. Арыштаваны НКУС, уцёк з-пад арышту. 

Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце ў Беластоку. Забіты польскім падполлем. "Беларускае Радыё Рацыя"