Затрыманы прэс-сакратар ЗБС «Бацькаўшчына» Сяргей Кандраценка

Сёння падчас налёту сілавікоў на бар «1067» быў затрыманы наш калега, прэс-сакратар ЗБС «Бацькаўшчына» Сяргей Кандраценка. Мы будзем сачыць і паведамляць вам пра сітуацыю вакол Сяргея. 

000 (3).png

Разам с Сяргеем затрымалі фотакарэспандэнтаў Аляксандра Васюковіча і Ўладзя Грыдзіна, а таксама Ягора Калягіна, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».