Віншуем, сябры! “Будзьма беларусамі!” святкуе 10-годдзе!

Гэты дзень надыйшоў!

Шаноўныя сябры, чытачы, гледачы, партнёры і ўсе-ўсе, хто спрычыніўся да  кампаніі “Будзьма беларусамі!”: арганізоўваў нашы мерапрыемствы і ўдзельнічаў у іх,  дапамагаў сваімі ідэямі, парадамі, справамі і проста перажываў за нас, віншуем вас!

Сёння мы святкуем нашае супольнае 10-годдзе, бо кампанія атрымалася і працягвае сваю справу толькі дзякуючы вам, толькі дзякуючы нашай супольнай працы! За гэтыя гады кампаніі даводзілася быць сапраўдным першапраходцам, і мы рады, што многія нашыя ініцыятывы былі падхопленыя і набылі новае самастойнае развіццё. А было зроблена за 10 гадоў столькі, што і дзесяці старонак не хопіць, каб даць проста пералік ды назваць усіх, хто быў побач.

Галоўнае, што нам супольна ўдалося і ўдаецца, – пашырыць разуменне, што веды і павага да свайго, роднага фармулюе нас і нашую будучыню!

Дзякуй вялікі кожнаму з вас за тое, што супольна працягваем годную справу!

Будзьма разам!

Будзьма беларусамі!

Кампанія “Будзьма” – 10 гадоў разам!