У Менску ўсталявалі дошку ў гонар братоў Луцкевічаў

У менскім парку імя Янкі Купалы ўсталявалі памятны знак у гонар ідэолягаў беларускай дзяржаўнасьці Антона і Івана Луцкевічаў.

Адкрыцьцё дошкі адбудзецца 13 сакавіка а 11-й гадзіне, паведаміла стрыечная ўнучка братоў Луцкевічаў Маргарыта Пярова са спасылкай на паведамленьне Менгарвыканкаму.

На паседжаньні аргкамітэту 26 лютага старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што ўлады Менску будуць рыхтаваць адкрыцьцё памятнага знаку братам Луцкевічам у раёне парку Янкі Купалы, калі апазыцыя пагодзіцца на мітынг-канцэрт 25 сакавіка на пляцоўцы каля Опэрнага тэатру.

Яшчэ раней, у ліпені 2017 года, ЗБС “Бацькаўшчына” звярталася ў Міністэрства культуры і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт з прапановай ушанаваць 100 гадоў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі падтрымаўшы гэтую ініцыятыву Маргарыты Пяровай, якая таксама прыйшлася даспадобы Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы.

Таксама 1 сакавіка кіраўніцтва Менскага гарвыканкаму дало дазвол на ўсталяваньне мэмарыяльнай дошкі на вуліцы Валадарскага, 9, дзе 25 сакавіка 1918 году была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. На наступны дзень, 2 сакавіка, на краўдфандынг-пляцоўцы «Талака» неабходныя для вырабу новай дошкі 6000 рублёў сабралі трохі больш як за 3 гадзіны.

Да Другой усясьветнай вайны на месцы парка Янкі Купалы была жылая забудова. Браты Луцкевічы пераехалі ў Менск зь Лібавы ў 1896 годзе і жылі на тагачаснай Садовай вуліцы. Тут, каля цяперашняга Купалаўскага музэю, стаяў дом сям’і Луцкевічаў.

Антон і Іван Луцкевічы ўваходзілі ў першую Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Антон Луцкевіч быў адным з ініцыятараў Трэцяй Устаўной граматы БНР ад 25 сакавіка 1918 году, паводле якой дзяржава абвясьціла сваю незалежнасьць.

Паводле “Радыё Свабода”



Тэгі: БНР

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение