Стала вядома, дзе і калі ў Мінску перапахаваюць парэшткі знакамітай мецэнаткі Магдалены Радзівіл

У суботу 17 лютага а 10-й у мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха на Залатой Горцы) адбудзецца перазахаванне парэштак Магдалены Радзівіл. Парэшткі былі прывезеныя ў Беларусь віцэ-прэзідэнтам Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі Аляксандрам Сапегам падчас Сёмага з’езда беларусаў свету. Дэлегаты З’езда накіравалі зварот да мітрапаліта Кандрусевіча і ўладаў сталіцы з просьбай аб перазахаванні парэшткаў княгіні Магдалены Раздзівіл у Мінску.

Мецэнатка і культурны дзеяч Марыя Магдалена Радзівіл у свой час аказвала фінансавую падтрымку выдавецтву «Загляне сонца і ў наша аконца», газеце «Беларус», шпіталям, сельскім крамам і гэтак далей. У 1917 годзе яна ахвяравала дыяментавае калье на заснаванне беларускай грэка-каталіцкай калегіі ў Рыме — грошы былі перададзены айцам марыянам у Друі.

Як расказаў Catholic.by пробашч парафіі кс. Юрый Санько, урна з парэшткамі Магдалены Радзівіл будзе выстаўлена для развітання ў касцёле вечарам 16 лютага.

Паводле яго слоў, парэшткі будуць перазахаваныя ў левай частцы святыні. На тым месцы будзе ўсталявана памятная шыльда і барэльеф у гонар славутай мецэнаткі.

На ўрачыстасць прыбудуць Мацей і Міхал Радзівілы, а таксама праўнучка Магдалены Радзівіл — Марылена Замойская.

Паводле “Нашай Нівы”




Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение