Сілавікі Жабінкаўскага раёну прыйшлі з ператрусам да Наталлі Дырман

Сілавікі прыйшлі да 49-гадовай Наталлі Дырман з аграгарадку Хмелева Жабінкаўскага раёну.

Дома ў жанчыны правялі ператрус, пасля чаго затрымалі саму гаспадыню.

Наталля Дырман — вядомы ў рэгіёне чалавек, заснавальніца і фронтмэн народнага калектыву гумару і песні «Хмелеўскія валацугі». Прызнавалася «Чалавекам году» ў галіне культуры на Берасцейшчыне, мае шмат узнагарод, маці траіх дзяцей.

Увосень 2019 году «Хмелеўскія валацугі» бралі ўдзел у святкаванні 30-гадовага юбілею Белурска-Эстонскага Згуртавання Іда-Вірумаа «БЭЗ».

У жніўні Наталля звольнілася з дзяржаўнай працы.

Паводле „Белсат“