Поўны спіс мерапрыемстваў у Беларусі і іншых краінах да Дня Волі 2019

Мы сабралі ў адным месцы ўсе мерапрыемствы, якія ладзяць беларусы да Дня Волі і 101-й гадавінны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў нашай краіне і розных кутках свету.

Калі нешта прапусцілі і не заўважылі, то дасылайце інфармацыю на скрынку symbalby@gmail.com ці размяшчайце ў сацыяльных сетках з хэштэгам #БНР101.

Акцыі

Вольны забег #belarus101run — гэта некамерцыйная імпрэза, без спонсараў, медалёў і стартавых пакетаў. Кожны сам вызначае дыстанцыю і тэмп. Падзея акцыі тут.

Умовы ўдзелу: зарэгістравацца на runbnr.org; прабегчы вольную дыстанцыю, зафіксаваць яе з дапамогаю праграмы-трэкера; сфатаграфавацца з нацыянальнымі сімваламі выкласці фота і вынік у сацсетках з тэгам #belarus101run.


01.jpg


25 сакавіка, 21.00, любая кропка Зямлі — акцыя «Вялікі супольны салют».

Прапаноўваецца самастойна набываць і запускаць святочныя феерверкі адначасова 25 сакавіка а 21-й гадзіне па беларускім часе, а затым дзяліцца фотаздымкамі і ўражаннямі ў сацыяльных сетках з хэштэгам #БНР101. Падрабязней тут.


02.jpg


25 сакавіка, увесь дзень, любая кропка Зямлі — акцыя «Наш сцяг».

Прапаноўваецца вывешваць бел-чырвона-белыя сцягі на гаўбцах, у вокнах, сваіх аўто, офісах, дварах прыватных дамоў і любых іншых месцах, а таксама распавядаць гісторыі ўласных бел-чырвона-белых сцягоў у сваіх сацыяльных сетках з хэштэгам #НашСцяг. Падрабязней тут.


03.jpg


Мерапрыемствы ў Беларусі

23 сакавіка, Гародня, Каложская царква, малітва за Беларусь. Пачатак а 12.00. Падрабязней тут.

23 сакавіка, Гародня, Фарны касцёл, імша за Беларусь. Пачатак а 17.30.


05.jpg


06.jpg


23 сакавіка, Гродна, Каложскі парк, вялікі святочны канцэрт і мітынг. Падрабязней тут.

Адмыслова да святкавання Дня Волі ў Гародні падрыхтаваная турыстычная мапа гораду, прысвечаная падзеям часоў БНР. Глядзець мапу тут.


07.jpg


24 сакавіка, Мінск, Школа БНР у кафэ «Грай». Падрабязней тут.


08.jpg


24 сакавіка, Мінск, Кіеўскі сквер, вялікі святочны канцэрт і мітынг. Падрабязней тут.


09.jpg


23 сакавіка, Мінск, бясплатная тэатралізаваная экскурсія па мясцінах Беларускай Народнай Рэспублікі. Збор на экскурсію а 11.00 каля Нацыянальнага гістарычнага музея (вул. К. Маркса, 12). Падрабязней тут.

23 сакавіка, Мінск, а 11.30 распачнецца канферэнцыя прысвечаная Дню Волі. Канферэнцыю арганізоўвае Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя – БНФ. Падрабязней тут.

23 сакавіка, Мінск, акцыя па ўшанаванні памяці Антона Луцкевіча а 10.30 каля памятнага знака. У 11.00 гісторык Анатоль Сідарэвіч зробіць кароткі экскурс у гісторыю і нагадае пра асобу, якая стала легендай. Падрабязнасці тут.

23 сакавіка, Мінск, кавярня «На Леніна 9», Воркшоп па маляванні «Пагоні ад мастачкі Лізаветы Ганчаровай. Падрабязнасці тут.


10.jpg


25 сакавіка, Мінск, запрашаем сустрэць раніцу БНР. Святочная бясплатная экскурсія а 6:30! Можна пайсці на экскурсію, а потым па святочную каву і на працу. Рэгістрацыя на экскурсію тут.


11.jpg


27 сакавіка, Мінск, шпацыр па мясцінах БНР з вядомым мастацтвазнаўцам і гісторыкам архітэктуры Сяргеем Харэўскім. Зарэгістравацца можна тут.


12.jpg


24 сакавіка, Віцебск, арт-паб «Торвальд», святочны канцэрт. Падрабязней тут.


13.jpg


27 сакавіка, Мінск, #БНРквіз – забаўляльна-лагічна-інтэлектуальная гульня. Рэгістрацыя і больш інфы тут.


14.jpg


24 сакавіка, Магілёў, святочнае мерапрыемства ў залі паседжанняў гасцініцы «Губернская». Падрабязней тут.

25 сакавіка, Магілёў, тэматычная экскурсія, прысвечаная 101-й гадавіне БНР. Пачатак а 16:30 ад Замкавай гары. Падрабязней тут.


15.jpg


25 сакавіка, Гомель, святочная вечарына. Падрабязней тут.

30 сакавіка, в. Русіны, Баранавіцкі р-н, святкаванне на сядзібе ТБМ. Падрабязней тут.


16.jpg


25 сакавіка, Мінск, адукацыйная вечарына для дзетак ў гонар 101-х угодкаў стварэння БНР ад адукацыйнага цэнтра «Крочым разам!» Падрабязнасці тут.


17.jpg


23-25 сакавіка, Будслаў, у будслаўскім касцёле будуць маліцца за Беларусь. Расклад набажэнстваў тут.

Мерапрыемствы ў іншых краінах

Вялікабрытанія

23 сакавіка, Лондан, Дзень Волі і ўручэньне мэдалёў Рады БНР. Падрабязней тут.

Канада

24 сакавіка, Таронта, адзначэнне Дня Волі: святочная імпрэза, гістарычная віктарына, пачастункі. Падрабязней тут.


18.jpg


Новая Зеландыя

Святкаванне Дня Волі 2019 у Новай Зеландыі. Калектыўны забег у гонар 101-й гадавіны БНР, святочны пікнік. Падрабязней тут.

Літва

22 і 25 сакавіка, Вільня, святочныя мерапрыемсты ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Падрабязней тут.


19.jpg


22 і 23 сакавіка, Вільня, Дзень памяці Кастуся Каліноўскага. Падрабязней тут.


20.jpg


Польшча

24 сакавіка, Беласток, урачыстыя мерапрыемствы. Падрабязней тут.

25 сакавіка, Варшава, святочная сяброўская сустрэча беларусаў у бары PiwPaw Foksal. Падрабязней тут.

23 сакавіка, Варшава, адзначэнне Дня Волі. Шэсце распачнецца ад помніка Тадэвуша Касцюшкі. Поўная праграма тут.


21.jpg


Украіна

24 сакавіка, Кіеў, Майдан Незалежнасці, Дзень Волі Беларусі ў Кіеве. Падрабязней тут.

25 сакавіка, Львоў. Праграма мерапрыемстваў размешчана тут.

ЗША

25 сакавіка, Вашынгтон, урачыстае мерапрыемства ў гонар Дня Волі. Падрабязней тут.


22.jpg


24 сакавіка, Маямі. Праграма святочнага мерапрыемства тут.

24 сакавіка, Нью-Ёрк, адзначэнне Дня Волі. Падрабязней тут.


23.jpg

24 сакавіка, Ню-Джэрсі, адзначэнне Дня Волі. Падрабязней тут.

23 сакавіка, Нью-Ёрк, бар NUBLU, святочны канцэрт. Падрабязней тут.


24-1.jpg


Ізраіль

25 сакавіка, Ашдод, святочнае мерапрыемства на плошча ля помніка Янкi Купалы. Падрабязней тут.


25.jpg


Зборы сродкаў

Збор сродкаў праз Talaka.by на арганізацыю і правядзенне святочных мерапрыемстваў на «Дзень Волі 2019» у Беларусі.

Кампанія па збору сродкаў наўпрост у Facebook на культурна-масавыя акцыі і мерапрыемствы да 101-й гадавіны БНР.

Іншыя спосабы падтрымаць Дзень Волі ў Беларусі глядзіце на bnr.by.

Афіцыйнае лога Дня Волі ад Уладзіміра Цэслера кожны жадаючы ў любой кропцы свету можа спампаваць і абсалютна вольна выкарыстоўваць як у грамадскіх, так і камерцыйных мэтах.

Архіў з усімі файламі знаходзіцца тут.

symbal.by