Фонд салідарнасці BYSOL / Belarus solidarity foundation

Фонд салідарнасці BYSOL / Belarus solidarity foundation

САЛІДАРНАСЦЬ НОВАЙ БЕЛАРУСІ

За апошнія дні мы атрымалі тысячы паведамленняў пра тое, што трэба арганізаваць асобны фонд, які мог бы дапамагчы тым, хто страціў сваю працу па палітычных прычынах. BY_help працягвае збор на арыштаваных, аштрафаваных і параненых. Новы збор аб’яўляецца з новымі мэтамі і не з’яўляецца канкурэнтам ужо існуючага.

Мы стварылі гэты фонд для таго, каб у нашай краіне было менш страху і больш упэўненасці.


ХТО ЗБІРАЕ?

Фонд створаны з удзелам заснавальнікаў кампаній BY_help (Андрэй Стрыжак, Аляксей Лявончык), беларускай дыяспары і бізнес-колаў (Яраслаў Ліхачэўскі, Мікіта Мікада, Дзмітрый Навоша).


ДЛЯ КАГО ЗБІРАЕМ?

Фонд створаны для дапамогі грамадзянам, якія страцілі працу ў сувязі з удзелам у акцыях пратэсту супраць вынікаў выбараў у Беларусі. Таксама многія дзяржаўныя служачыя і сілавікі гатовыя пакінуць свае пасады на знак пратэсту ў сувязі з гвалтам супраць дэманстрантаў і фальсіфікацыямі выбараў. Сёння як ніколі важна падтрымаць кожнага, хто страціў працу з-за сваіх перакананняў, і працягнуць руку салідарнасці з тымі, хто хоча жыць у вольнай і дэмакратычнай Беларусі.


НОВАЯ БЕЛАРУСЬ

Гвалт, які захліснуў Беларусь, хлусня, якую мы чуем пра мірныя маніфестацыі ад дзяржаўных СМІ, раз’ядноўваюць наш народ. Салідарнасць і ўзаемадапамога даюць шанец на аб’яднанне ўсіх здаровых сіл і актыўных грамадзян дзеля новай Беларусі, у якой знойдзецца месца для ўсіх, хто не катаваў, не забіваў і ня прыніжаў чалавечай годнасці.


ПРЫНЦЫПЫ ПРАЦЫ

Фонд прымае заяўкі ад тых, хто мае патрэбу ў дапамозе, і размяркоўвае гэтую дапамогу на падставе прынцыпаў адкрытасці і празрыстасці, падсправаздачнасці ахвярадаўцам і павазе да правоў і свабод грамадзян.


Для звольненых па палітычных прычынах і гатовых сысці з службы/працы на знак пратэсту

Дапамагай па спасылцы: https://bit.ly/344ANgH

Прасі аб дапамозе по спасылцы: https://bit.ly/3gZC63X


Таксама просім падтрымаць збор кампаніі BY_help

Для арыштаваных, аштрафаваных, параненых

Дапамагай па спасылцы: https://bit.ly/2Vo208O

Прасі аб дапамозе по спасылцы: https://bit.ly/3gQmgbR