Дзьмітры Плакс ушанаваў памяць загінулага сына

Дзьмітры Плакс, пісьменнік, журналіст і сябра Рады “Бацькаўшчыны”, які жыве ў Швецыі, падзяліўся з выданнем mitti.se планамі па ўшанаванні памяці свайго загінула сына.

16-цігадовы Пётр Плакс у жніўні 2019 года трагічна загінуў, зрабіўшыся ахвярай рэзананснага нематываванага забойства. Яго бацькі, Дзьмітрый і Вольга, якія да гэтага часу не ачомаліся ад гэтага ўдару, вырашылі з дапамогай сяброў Пятра і іх бацькоў ўшанаваць памяць сына рознымі спосабамі, абы не звязваць яго імя з забойствам.


02-dmitri_plax_danderyd_039-800x534.jpg


Гэтак, у дзень народзінаў Пятра на баскетбольнай пляцоўцы ў школе, у якой той 9 гадоў вучыўся, была адкрытая мемарыяльная дошка, заснаваная на рысунку, зробленым Дзмітрыем Плаксам падчас гульні сына ў баскетбол. Пазней пляцоўка будзе абсталяваная новай скамейкай і агароджай. Зважаючы на мару Пятра стаць піяністам і яго любоў да Бетховена, Шуберта і Шапэна, у Змітра і Вольгі Плаксаў з’явілася ідэя раз на год запрашаць дзевяцікласнікаў гэтай школы на фартэп’янны канцэрт.


02-peterplax_teckning.jpg


Зараз сябры Пятра з дапамогай бацькоў хочуць заснаваць стыпендыю, каб навучэнцы, якія адвучыліся дзевяць гадоў, да пачатку старэйшай школы атрымалі магчымасць выправіцца ў падарожжа, заняцца вывучэннем мовы (Пётр рабіў заўважныя поспехі ў засваенні кітайскай) або пачаць выконваць музыку. “Тое, што зрабіў бы Пётр”, – як гэта патлумачыў Дзьмітрый.

Паводле Johan Thornton, mitti.se,
Foto: Åsa Sommarström