
24 снежня 2018 года старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла падпісала дэкрэт аб узнагароджанні больш як 130 дзеячоў Медалём да стагоддзя БНР.
У нядаўнім інтэрв’ю для “Радыё Свабода” Івонка Сурвілла паведаміла, што поўныя спісы ўзнагароджаных юбілейнымі Медалямі да стагоддзя БНР не будуць апублікаваныя, у тым ліку і з патрэбаў бяспекі ў дачыненні да некаторых асобаў. Але нават у тым няпоўным спісе, які яна перадала журналістам, ёсць імёны дваццаці двух сябраў Рады “Бацькаўшчыны”:
- кіраўніцы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская (Беларусь) і Ніна Шыдлоўская (Беларусь);
- сябра Рады “Бацькаўшчыны” і прэзідэнт Згуртавання ў 1993–2001 гг. акадэмік Радзім Гарэцкі (Беларусь);
- пісьменнікі Уладзімір Арлоў (Беларусь) і Вольга Іпатава (Беларусь);
- прадстаяцель Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў Логін (Канада);
- старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання Станіслаў Шушкевіч (Беларусь);
- дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га склікання Юры Беленькі (Беларусь), Валянцін Голубеў (Беларусь);
- дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў 1999–2017 гг. і сябра Управы “Бацькаўшчыны” Алег Трусаў (Беларусь);
- галоўны рэдактар штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва” ў 1986–1990 гг. і дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання Анатоль Вярцінскі (Беларусь);
- старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім (Беларусь);
- грамадскія дзеячы Павел Севярынец (Беларусь) і Алеся Кіпель (ЗША);
- дзеячы беларускай дыяспары Янка Запруднік (ЗША), Валянціна Шаўчэнка (Канада) і Пётра Мурзёнак (Канада);
- заснавальнік і дырэктар гуманітарнага ліцэя Уладзімір Колас (Беларусь);
- мастак Мікола Купава (Беларусь);
- медыя-менеджар і сябра Управы “Бацькаўшчыны” Ірына Віданава (Беларусь);
- медыя-менеджар Аляксандр Старыкевіч (Беларусь);
- гасторык Захар Шыбека (Ізраіль);
- даследчык і гісторык Адам Мальдзіс (Беларусь);
- даследчыца і гісторык, сябра Управы “Бацькаўшчыны” Наталля Гардзіенка (Беларусь).
Уручэньні медалёў будуць адбывацца цягам году.
Шчыра віншуем паплечнікаў і дзякуем за штодзённую працу, якую вы робіце на карысць Беларусі, такую вялікую, што яна заўважная не толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі!
Інфармацыйны цэнтр “МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” паводле Сяргея Навумчыка, “Радыё Свабода”