budzma-krama.by

27 красавіка - 3 мая! Вялікі распродаж!! Зноў працуе дасылка за мяжу!!!

Крама беларускіх адметнасцяў “Будзьма!”

У нашай краме цікавыя і адметныя рэчы ад ужо вядомага брэнда “Будзьма!” ў шырокім асартыменце, прысвечаныя беларускай культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці.

Культурніцкая кампанія Будзьма беларусамі! у свой час адной з першых шырока і рознымі сродкамі не толькі папулярызавала беларускую культуру і гісторыю, але і небанальна падыходзіла да ўвасаблення самых розных аспектаў беларускай ідэнтычнасці. Так і нарадзіўся брэнд “Будзьма” дзеля таго, каб стыльных і прыгожых рэчаў з беларускім характарам станавілася болей. Мы ствараем сучасныя і актуальныя рэчыдля дзетак і дарослых, якія дазволяць падкрэсліць сваю адметнасць праз перліны з беларускай культуры.

А яшчэ нашая інтэрнэт-крама - пляцоўка для майстроў і вытворцаў, якія разам з намі гатовыя задаволіць попыт людзей крэатыўных, дзейных і маладых духам, не губляючы беларускай “разынкі”.

Ты патрыёт і хочаш гэта прадэманстраваць? Табе да нас!

Ты хочаш вылучацца з натоўпу і праявіць сваю адметнасць? Табе да нас!

Ты хочаш выхоўваць дзіцятка з густам? Табе да нас!

Наша крама прапаноўвае якасныя і адметныя рэчы на штодзень і ў падарунак, якія можа дазволіць сабе кожны.

Кантакты:

Е-мейл: budzmakrama@gmail.com

Тэлефон: +375(33) 367 36 10

Графік працы

У інтэрнэт-краме budzma-krama.by замовы прымаюцца круглаcуткава, апрацоўваюцца з 10:00 да 20:00 без выходных.