“Беларускія мастакі ў Латвіі. 1920–1990” – убачыла свет новае даследаванне Вячкі Целеша

29 лютага ў Рызе на Міжнароднай выставе кнігадбылася прэзентацыя кнігі “Беларускія мастакі ў Латвіі. 1920–1990”. Гэтую інфармацыю паведаміў аўтар кнігі – вядомы мастак, кавалер Ордэна Трох Зорак, сябра Рады ЗБС “Бацькаўшчына” Вячка Целеш.


88353758_1804594679674842_8090458439827849216_o.jpg


“Гэта не альбом пра мастакоў, а манаграфія, якая апавядае пра жыццё і творчасць прафесійных жывапісцаў: Пётру Мірановіча, Міхася Калініна, Аркадзя Салаўёва, Дзімітрыя Гадыцкага-Цвірку і Аляксандру Бельцаву, забытых ў гісторыі беларускага мастацтва. Шматгадовая даследчая праца ў архівах, музеях і бібліятэках розных краін, успаміны людзей, інфармацыйная і фінансавая дапамога людзей і арганізацый дапамаглі ў выданні гэтай працы. Рэцэнзенты: габіл. доктар мастацтва, прэзідэнт Латвійскай акадэміі навук Оярс Спарытыс і доктар мастацва Міхаіл Цыбульскі Кніжку выйшла ў выдавецтва “Jumava” на латышскай і беларускай мовах і ўтрымлівае каля 400 рэдкіх фотаздымкаў і каляровых рэпрадукцый карцін. Дзякую ўсім, хто спрычыніўся да яе выдання”, – такі запіс пакінуў у сваім фэйсбуку Вячка Целеш.

ЗБС “Бацькаўшчына” ад усёй душы віншуе спадара Вячку Целеша з выхадам гэтай важнай працы!

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"