Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

30.12.2009
Віншуем Паўла Севярынца!

30 снежня дзень нараджэння святкуе сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

30.12.2009
Новы нумар бюлетэня "Беларусы ў свеце"

У снежаньскім нумары можна прачытаць артыкул Алега Рудакова пра тое, што такое Страхадзёр і як яго святкавалі беларусы Іркуцка (стар.

29.12.2009
Выйшла кніга вершасказаў Рыгора Барадуліна

Дзякуючы намаганням вядомага беларускага барда Алеся Камоцкага і кіраўніка Дабрачыннага фонду “Этнічны голас Амерыкі” Ірэны Каляды-Смірновай убачыла свет кніга народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна “Навошта”.

24.12.2009
З Калядамі і Новым годам!

Шаноўныя сябры!

Віншуем Вас з Калядамі і Новым годам!

22.12.2009
"Фанаты "Беларускага кнігазбору" ёсць нават у Галоўным ідэалагічным упраўленні адміністрацыі прэзідэнта"

У серыі "Беларускі кнігазбор" выйшаў юбілейны 50-ы том – выбраныя творы Максіма Гарэцкага. Сябра Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", выканаўчы дырэктар выдавецкага унітарнага прадпрыемства "Кнігазбор" Генадзь Вінярскі распавёў пра асаблівасці беларускай дабрачыннасці, расказаў, як яго аднойчы прасілі прывезці на прэзентацыю саму Ларысу Геніюш...

21.12.2009
Выйшаў CD праекту “Тузін. Перазагрузка”

Пабачыла свет складанка праекту “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадскай ініцыятывы “Будзьма беларусамі!”.

10.12.2009
Зміцер Вайцюшкевіч: "Я з'явіўся як гром сярод яснага неба"

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" аказала арганізацыйную дапамогу ў правядзенні сутрэчы беларусаў Амерыкі з беларускім спеваком Зміцерам Вайцюшкевічам. Канцэрт

08.12.2009
"Будзьма!" адсвяткавала дзень народзінаў + фота

Дзіцяці, якое любіць музыку, мастацтва і літаратуру і жыве беларускай культурай, – агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” споўніўся год. Першы дзень народзінаў дзіцяці святкавалі з песняй ды ўсмешкай у тэатры беларускай драматургіі 7 снежня.

07.12.2009
Віншуем Юрася Юркевіча з ганаровай пасадай!

Сябра Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Юрась Юркевіч у суботу, 5 снежня, быў абраны на пасаду старшыні Таварыства Беларускай мовы Віленскага краю.

03.12.2009
Лістападаўскі нумар бюлетэня "Беларусы ў свеце"

Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”.

30.11.2009
Кніга пра ўсё і ні пра што

Сябра Вялікай рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Дзмітрый Плакс прачытаў у кнігарні галерэі “Ў” лекцыю “Кніга як арт-аб’ект” і прадставіў мінскай публіцы сваю новую кнігу пад назвай “ОМ”, нядаўна выдадзеную ў Швецыі.

27.11.2009
Заспакаенне на дзве душы. Гутарка з сябрам Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" Радзімам Гарэцкім

Наўрад цi хто ў нас сумняваецца ў тым, што Беларусь знаходзiцца ў цэнтры Еўропы. Аднак жа яшчэ 20 гадоў таму акадэмiк Радзiм Гаўрылавiч Гарэцкi даказаў, што геаграфiчны цэнтры Еўропы сапраўды знаходзiцца ў нашай краiне.

26.11.2009
Закон аб беларусах замежжа: пачынаем з чыстага ліста?

Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адказаў на зварот “Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” да Палаты Прадстаўнікоў з прапановай узнавіць працу па распрацоўцы праекта закона “Аб беларусах замежжа”.

25.11.2009
Дзмітры Плакс: Швецыя ажыццявіла мару беларускай улады

Імя сябра Вялікай Рады Дзмітрыя Плакса добра знаёма ўсім, хто што-кольвек чуў пра беларуска-ведскія дачыненні. Першы перакладчык сучаснай літаратуры з беларускай мовы на шведскую і наадварот. Стваральнік і кіраўнік беларускай рэдакцыі “Радыё Швецыя”, якая стала цэнтрам беларускага жыцця ў Скандынавіі.

24.11.2009
Віншуем!!!

У кіраўніка Беларускага музея ў Нью-Ёрку Алеся Вінакурава і мастачкі Юліі Шатэрнік  нарадзіўся сын Даніла.

24.11.2009
МЗС Беларусі – беларускай дыяспары: вы для нас па-ранейшаму замежнікі

Міністэрства замежных спраў Беларусі адказала на ліст МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, у якім быў дасланы Зварот, прыняты на 4-й канферэнцыі беларусаў Балтыйскага рэгіёна і Беларусі. Зварот у МЗС быў перададзены па просьбе Таварыства Беларускай культуры ў Літве.


Вынікі пошуку 961 - 976 з 1024
Пачатак | Папярэдняя | 59 60 61 62 63 | Наступная | Апошняя