Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

05.11.2009
Лукашэнка натхняе на падтрымку мовы або як людзі падпісваюцца за год роднай мовы

Воляй лёсу давялося назіраць за зборам подпісаў за правядзенне Году роднай мовы, арганізаванага МГА "ЗБС "Бацькаўшчына". Справа адбывалася ў Белаазёрску, што ў Бярозаўскім раёне. Подпісы збіраліся сярод мясцовых прадпрымальнікаў.

05.11.2009
Кастрычніцкі нумар бюлетэня "Беларусы ў свеце"

Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце” (№10, кастрычнік 2009).

03.11.2009
Міністэрства культуры паабяцала правесці выставу Аб’яднання мастакоў-беларусаў Балтыі „Маю гонар“

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь уважліва разгледзела зварот, прыняты на 4-й канферэнцыі беларусаў Балтыйскага рэгіёна і Беларусі.

27.10.2009
Абранне ў склад сяброў Вялікай Рады “Бацькаўшчыны” – гэта давер і абавязак працаваць яшчэ лепей

Сябры Нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусь” у Рэспубліцы Комі абмеркавалі вынікі Пятага з’езда беларусаў свету на пашыраным пасяджэнні савета аўтаноміі. Пра гэта паведаміў у лісце "Бацькаўшчыне" старшыня аўтаноміі Аркадзь Сцяпанавіч Крупенька.

27.10.2009
Крок наперад

Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей апублікаваў на сайце загад за подпісам Леаніда Гулякі аб зацвярджэнні складу Кансультатыўнага савету кіраўнікоў грамадскіх арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой. У склад савета ўвайшлі і прадстаўнікі “Бацькаўшчыны”.

23.10.2009
У нашым доме з Аленай Макоўскай

Кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская і намеснік старшыні Беларускага грамадска-культурнага таварытсва ў Санкт-Пецярбургу Аляксандр Станкевіч сталі героямі перадачы “У нашым доме” на тэлеканале “Беларусь-ТВ”.

23.10.2009
Івонка Сурвілла разам з намі

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла падтрымала кампанію Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны па зборы подпісаў за абвяшчэнне наступнага года Годам роднай беларускай мовы.

21.10.2009
"Бацькаўшчына" перазагружаецца

“ЗБС ”Бацькаўшчына” вырашыла падтрымаць сумесны праект кампаніі “Будзьма беларусамі” і інтэрнэт-парталу  “Тузін Гітоў” і выдаць CD-складанку “Тузін.Перазагрузка”. Гэта ўнікальны праект, які працягваўся з красавіка па верасень гэтага года.

20.10.2009
Не маўчы! Далучайся!

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашаюць інфармацыйна падтрымаць кампанію па зборы подпісаў за абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы.

Зрабіць гэта можна размясціўшы на сваім сайце, інтэрнет-старонцы ці ў блогу адзін з наступных банераў.

14.10.2009
2010 год павінен быць Годам роднай беларускай мовы

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны распачынаюць з 14 кастрычніка кампанію па зборы подпісаў за абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы.

Гэтая ініцыятыва была агучана на нядаўнім Пятым з’ездзе беларусаў свету і

08.10.2009
“Бацькаўшчына” заклікае парламент прыняць закон аб беларусах замежжа

На падставе рашэнняў нядаўняга Пятага з’езда беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” звярнулася да Палаты Прадстаўнікоў з тым, каб была ўзноўленая праца па распрацоўцы праекта закона, які б рэгуляваў стасункі Рэспублікі Беларусь з беларусамі замежжа.

05.10.2009
Дзяржава – дыяспара: крок наперад, два назад (Тры месяцы пасля Пятага з’езда беларусаў свету)

У ліпені гэтага года адбыўся Пяты з’езд беларусаў свету. Ілюзій на хуткія станоўчыя змены ў адносінах дзяржава—дыяспара не было, але пэўныя спадзяванні на зрухі ў гэтым напрамку меліся. Прайшло амаль тры месяцы. Ці змянілася штосьці?

28.09.2009
Назаві беларускую мову роднай

Напярэдадні чарговага перапісу насельніцтва, які пройдзе ў Беларусі з 14 па 24 кастрычніка, МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і нацыянальная культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" ініцыявалі зварот да грамадзянаў Рэспублікі Беларусь з тым, каб як мага большая колькасць людзей падчас перапісу назвала роднай мовай беларускую.Зварот падтрымалі 51 культурны і грамадскі дзеяч Беларусі.

23.09.2009
У хуткім часе выйдзе з друку кніга Алега Трусава “Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах”

У хуткім часе ў мінскім выдавецтве “Кнігазбор” убачыць свет кніга вядомага беларускага археолага, кандыдата гістарычных навук, дацэнта, старшыні Таварыства беларускай мовы імя Ф.

11.09.2009
Новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”

Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце” (№8, жнівень 2009).

08.09.2009
8 верасня - Дзень беларускай вайсковай славы

Сёння адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы. У гэты дзень у  1514 годзе адбылася Аршанская бітва, у якой войска Вялікага Княства перамагло утрая большую  па колькасці армію Маскоўскай дзяржавы.


Вынікі пошуку 993 - 1008 з 1033
Пачатак | Папярэдняя | 61 62 63 64 65 | Наступная | Апошняя