Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

04.06.2009
У Мінску прайшла прэзентацыя кнігі Анатоля Грыцкевіча “Старонкі нашай мінуўшчыны”

4 чэрвеня (чацвер) на сядзібе ТБМ ў Мінску адбылася прэзентацыя кнігі вядомага беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча “Старонкі нашай мінуўшчыны”.

26.05.2009
Н.Шыдлоўская: "Бацькаўшчына” – незалежная арганізацыя. Такой і застанецца!"

Апошнімі днямі ў прэсе (сайты BelMy.info, tut.by, газета “Народная воля”) з’явілася інфармацыя аб ініцыятыве стварэння новага грамадскага аб’яднання “Беларускі дом”. Сама па сабе ідэя аб’яднання адных з найстарэйшых і іміджавых арганізацый Беларусі дзеля супольнай працы на ніве развіцця нацыянальнай духоўнасці, культуры і самаідэнтыфікацыі, не выклікала б пытанняў, калі б не наступная акалічнасць.

08.05.2009
Афіцыйны Мінск баіцца беларусаў замежжа?

Палац мастацтваў адмовіў у памяшканні для правядзення Пятага з’езда беларусаў свету. Гэта ўжо 18-ая адмова ў сталіцы.

Сёння, 8 мая, Рэспубліканская мастацкая галерэя (вул. Казлова,3), што належыць Беларускаму саюзу мастакоў, адмовіла Згуртаванню беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў прадстаўленні памяшкання для правядзення Пятага з’езда беларусаў свету.

07.07.2008
Купалле: арыгінальнае, аўтэнтычнае, цікавае (Літва)

Само дзейства адбывалася ў лесе, дзе сабралася больш за сорак студэнтаў, а таксама прадстаўнікі беларускай нацыянальнай суполкі ў Вільні, сярод якіх заснавальнік “Талакі” Сяргей Вітушка з сям’ёй і перакладчыца Вера Рыч. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі беларускія спевакі і прадстаўнікі літоўскай моладзевай арганізацыі “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты Літвы”.

27.05.2008
Алесь Марачкін: Арыштаваную карціну "Нашы лялькі" могуць знішчыць

Мастак Аляксей Марачкін можа пачуць абвінавачанне ў знявазе дзяржаўных асобаў. Падставаю да крымінальнай адказнасці можа паслужыць карціна “Нашыя лялькі”, якую мастак напісаў у шаржаваным выглядзе яшчэ ў 1997 годзе. У тыя гады яна выстаўлялася і ў Палацы мастацтваў. Палатно прадсталяе 10 асобаў з тагачанага кіраўніцтва. Гаворка вядзецца наконт знявагі вышэйшай асобы ў краіне.

12.05.2008
Стары Ольса сабраў поўную залю ў Маскве

31 студзеня ў цэнтры Масквы ў клубе “Plan B” адбыўся канцэрт гурта “Стары Ольса” пад назвай “Фолк-Безумие”. Для беларускага гурту гэты першы выступ у расійскай сталіцы на прафесійнай пляцоўцы быў адзначаны аншлагам. Усе квіткі былі проданы, а сярод прысутных было вельмі шмат прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Запрашэннем мясцовых беларусаў на канцэрт займалася МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” з дапамогай беларускіх ініцыятываў Масквы.

12.05.2008
Адышоў у лепшы свет Кастусь Акула

Учора, 29.01.2008 г. у Канадзе, адышоў у лепшы свет Кастусь Акула.
Кастусь Акула (Аляксандр Ігнатавіч Качан) – вядомы грамадскі дзеяч беларускай эміграцыі, таленавіты празаік, паэт, драматург.

12.05.2008
Палата прадстаўнікоў адмовілася абвясціць 2008 год – Годам беларускай дзяржаўнасці

29 студзеня Аргкамітэт па святкаванні 90-х угодкаў БНР атрымаў адмову ад Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў у абвяшчэнні 2008 года Годам беларускай дзяржаўнасці. У якасці аргументаў былі прыведзены наступныя:

12.05.2008
“Мы стваралі сваю Беларусь”

Грыцук В. Мы стваралі сваю Беларусь: жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука. Мінск: Медысонт, 2007. — 256 с. (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 13.).

12.05.2008
Прынятыя звароты “Аб абвяшчэнні 2008 года, года 90-га юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі, – Годам беларускай дзяржаўнасці”.

8 студзеня, адбылося пашыранае пасяджэнне сустаршыняў Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-х угодкаў БНР з кіраўнікамі палітычных партый, рухаў і грамадскіх абя’днанняў.

12.05.2008
Пайшоў у лепшы свет Анатоль Кірвель

8 траўня ў Мінску на 69 годзе жыцця пайшоў у лепшы свет Анатоль Кірвель, пісьменнік, эсэіст, сябра Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Саюза беларускіх пісьменнікаў. Пахаванне адбылося 12 траўня на могілках в. Тарасава, што пад Мінскам.

26.03.2008
Адрасы БНР

За тыя 90 год, што прайшлі ад абвяшчэння ў Мінску незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, мала якія будынкі таго часу ацалелі праз вайну ды савецкі вандалізм. Ды і за апошнія дзесяць год праз нібыта рэканструкцыю і ўпарадкаванне цэнтру сталіцы было знішчана шмат помнікаў. Дзіва, але тое знішчэнне не датыкнулася большасці будынкаў, якія маюць дачыненне да гісторыі БНР.

26.03.2008
25 сакавіка “Бацькаўшчына” адзначае новымі выданнямі

Напярэдадні 25 сакавіка “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” зрабіла падарунак аматарам гісторыі, усім чытачам, якія паважаюць і цэняць нашу гісторыю, – два друкаваныя выданні, звязаныя з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі.

26.03.2008
Горадня: Квяткоўскі з кніжкай, Бартосік з гітарай

Сёння ўвечары ў Горадні выступалі мінчукі. Спачатку прадставіў сваю кнігу “Фрашкі да пляшкі” Севярын Квяткоўскі, ён прачытаў свае тэксты. Як вядома, кніга была адзначана прэміяй “Залатая літара–2008”. Зміцер Бартосік прывёз уласную кружэлку “Гандураскі серыял” і гітару, пад якую выканаў свае песні. Сустрэча адбылася ў памяшканні Таварыства беларускай школы. На яе сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек.

Карэспандэнт: “Севярын, новы горад, новае памяшканне, новыя твары. Што табе стварае настрой выступаць у Горадні, ці падабаецца тут бываць”.


Вынікі пошуку 1025 - 1039 з 1039
Пачатак | Папярэдняя | 61 62 63 64 65 | Наступная | Апошняя