Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

22.01.2010
Валеры Казакоў: Беларускім пісьменнікам можа называцца толькі той, хто ведае, любіць і валодае нацыянальнай мовай

Аб стане сучаснай літаратуры і сучаснага грамадства, опіўме для народу і супрацьпастаўленні “халопаў” і “разбойнікаў”  распавядае сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, беларускі пісьменнік з Масквы Валеры Казакоў.

20.01.2010
Віншуем Віктара Сулкоўскага!

20 студзеня Дзень нараджэння святкуе сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Віктар Сулкоўскі (Расія).

18.01.2010
Створаны аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння Барыса Кіта

Створаны аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння дзеяча беларускай эміграцыі і амерыканскага навукоўцы Барыса Кіта.

15.01.2010
Алена Макоўская выступіла на пасяджэнні калегіі апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў

Кіраўніцтва Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” было запрошана і брала  ўдзел ў пасяджэнні калегіі апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, якое адбылося 14 студзеня ў Мінску.

15.01.2010
Выйшла з друку кніга “Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930-1960-я гг.)”

Убачыла свет 17-я кніга серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”. Ёй стаў зборнік Сяргея Шабельцава “Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930-1960-я гг.).

13.01.2010
Адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне Управы “Бацькаўшчыны”

У аўторак, 12 студзеня, адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне Управы МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. На пасяджэнні сябрамі Управы была заслухана інфармацыя кіраўніка “Бацькаўшчыны” Алены Макоўскай і Старшыні Рады Ніны Шыдлоўскай аб дзейнасці Згуртавання.

13.01.2010
На свет з’явіўся “Кніганоша”

Сёння з’явіўся на свет супольны “твор” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Гэта літаратурны бюлетэнь “Кніганоша”.

01.01.2010
Віншуем Вольгу Іпатаву!

1 студзеня 65-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай рады МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, вядомая беларуская пісьменніца Вольга Іпатава.

30.12.2009
Віншуем Паўла Севярынца!

30 снежня дзень нараджэння святкуе сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

30.12.2009
Новы нумар бюлетэня "Беларусы ў свеце"

У снежаньскім нумары можна прачытаць артыкул Алега Рудакова пра тое, што такое Страхадзёр і як яго святкавалі беларусы Іркуцка (стар.

29.12.2009
Выйшла кніга вершасказаў Рыгора Барадуліна

Дзякуючы намаганням вядомага беларускага барда Алеся Камоцкага і кіраўніка Дабрачыннага фонду “Этнічны голас Амерыкі” Ірэны Каляды-Смірновай убачыла свет кніга народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна “Навошта”.

24.12.2009
З Калядамі і Новым годам!

Шаноўныя сябры!

Віншуем Вас з Калядамі і Новым годам!

22.12.2009
"Фанаты "Беларускага кнігазбору" ёсць нават у Галоўным ідэалагічным упраўленні адміністрацыі прэзідэнта"

У серыі "Беларускі кнігазбор" выйшаў юбілейны 50-ы том – выбраныя творы Максіма Гарэцкага. Сябра Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", выканаўчы дырэктар выдавецкага унітарнага прадпрыемства "Кнігазбор" Генадзь Вінярскі распавёў пра асаблівасці беларускай дабрачыннасці, расказаў, як яго аднойчы прасілі прывезці на прэзентацыю саму Ларысу Геніюш...

21.12.2009
Выйшаў CD праекту “Тузін. Перазагрузка”

Пабачыла свет складанка праекту “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадскай ініцыятывы “Будзьма беларусамі!”.

10.12.2009
Зміцер Вайцюшкевіч: "Я з'явіўся як гром сярод яснага неба"

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" аказала арганізацыйную дапамогу ў правядзенні сутрэчы беларусаў Амерыкі з беларускім спеваком Зміцерам Вайцюшкевічам. Канцэрт

08.12.2009
"Будзьма!" адсвяткавала дзень народзінаў + фота

Дзіцяці, якое любіць музыку, мастацтва і літаратуру і жыве беларускай культурай, – агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” споўніўся год. Першы дзень народзінаў дзіцяці святкавалі з песняй ды ўсмешкай у тэатры беларускай драматургіі 7 снежня.


Вынікі пошуку 977 - 992 з 1048
Пачатак | Папярэдняя | 60 61 62 63 64 | Наступная | Апошняя