Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

18.02.2010
Падрыхтаваны зварот да кіраўніцтва краіны з хадайніцтвам аб рэабілітацыі Ларысы Геніюш

Аргкамітэт па ўшанаванні памяці Ларысы Геніюш, у склад якога ўваходзіць і МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, падрыхтаваў зварот да кіраўніцтва краіны з хадайніцтвам аб рэабілітацыі паэткі. Пад ім падпісаліся вядомыя прадстаўнікі культуры і грамадскага жыцця Беларусі.

11.02.2010
Адбылося другое пасяджэнне аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння Ларысы Геніюш

Другое пасяджэнне аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння беларускай паэткі Ларысы Геніюш адбылося 10 лютага ў Мінску.

11.02.2010
Як стаць адзіным ці першым. Рэцэпт Андрэя Каляды

“Вы харошы артыст, але такіх побач яшчэ шмат.

10.02.2010
“Бацькаўшчына” прапануе вытворцу адмовіцца ад назвы “Суворовская каша”

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” звярнулася да ТАА “ДобраДа” з просьбай замяніць назву крупаў “Суворовская каша”, якія выпускае кампанія, на іншую.

10.02.2010
Жанчыны просяць за жанчыну. Да 100-годдзя з дня нараджэння Ларысы Геніюш

З нагоды  100-гадовага юбілею славутай беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш, які адзначаецца ў гэтым годзе, прадстаўніцы беларускай суполкі “Скарына” (Прага, Чэхія) -- Рыта Гаціх і Алена Каварава -- 5 лютага звярнуліся з сімвалічнай просьбай да міністра юстыцыіі Чэшскай Рэспублікі Даніэлы Каваравай (Daniela Kovářová).

08.02.2010
Віншуем!

8 лютага дзень нараджэння святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Леанід Лыч (Беларусь).

04.02.2010
Выйшла кніга пра беларускія культурныя каштоўнасці за мяжой

Выйшла з друку кніга вядомага беларускага літаратуразнаўца, сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, прафесара Адама Мальдзіса “Белорусские сокровища за рубежом”.

04.02.2010
Віншуем!

4 лютага дзень нараджэння святкуюць сябры Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Арсен Ліс і Дзмітрый Гаўрусік (Беларусь).

28.01.2010
Новая кніга Андрэя Катлярчука

Пабачыла свет кніга Андрэя Катлярчука “У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.”.

28.01.2010
Запрашаем на прэзентацыю беларускіх перакладаў твораў Івана Буніна

10 лютага КнігарняЎгалерэі і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” прадстаўляюць прэзентацыю кнігі беларускіх перакладаў  выбраных твораў нобелеўскага лаўрэата, класіка рускай літаратуры Івана Буніна.

26.01.2010
На нашым сайце з’явіўся новы раздзел

На нашым сайце з’явіўся новы раздзел - “Замежны досвед па дыяспарах”. У гэтым раздзеле “Бацькаўшчына” будзе знаёміць чытачоў з заканадаўствам і канцэпцыямі дзяржаўнай палітыкі іншых краін у галіне супрацоўніцтва са сваімі дыяспарамі.

26.01.2010
Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”

У студзеньскім нумары чытайце працяг артыкула пра першае пасяджэнне Рабочай групы па падрыхтоўцы законапраекта “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой” (стар. 6).

25.01.2010
Віншуем Зінаіду Клыгу!

25 студзеня дзень нараджэння святкуе сябра Вялікай рады МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” Зінаіда Клыга (Эстонія).

22.01.2010
Створаны аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння Ларысы Геніюш

Кіраўнік МГА "Згуртаванне беларусаў свету" Бацькаўшчына" Алена Макоўская і старшыня Рады "Бацькаўшчыны" Ніна Шыдлоўская ўвайшлі ў склад грамадскага аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння славутай беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш.

22.01.2010
Вакол свету за 75 дзён: беларускія падарожжы ў “Запісах БІНіМ”

Хто з беларусаў здзейсніў ваколсветнае падарожжа? Ці надаюцца падарожжы пад канвоем для памятных уражанняў? Пра гэта ў гутарцы з сябрам Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, рэдактарам апошняга нумару “Запісаў БІНІМ” Наталляй Гардзіенка.

22.01.2010
Валеры Казакоў: Беларускім пісьменнікам можа называцца толькі той, хто ведае, любіць і валодае нацыянальнай мовай

Аб стане сучаснай літаратуры і сучаснага грамадства, опіўме для народу і супрацьпастаўленні “халопаў” і “разбойнікаў”  распавядае сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, беларускі пісьменнік з Масквы Валеры Казакоў.


Вынікі пошуку 961 - 976 з 1047
Пачатак | Папярэдняя | 59 60 61 62 63 | Наступная | Апошняя