Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

07.08.2019
Віншуем Алега Трусава!

7 жніўня 65-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" Алег Трусаў.

06.08.2019
Віншуем Яраслава Іванюка!

6 жніўня сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" Яраслаў Іванюк (Польшча) святкуе 50-гадовы юбілей!

31.07.2019
Газеты “Бацькаўшчына” і “Беларус”: Дзве душы — адзін лёс

Даследчыца Ганна Севярынец піша з нагоды выхаду чарговага тома серыі “Спадчына: агледзіны”: “Газеты “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Выбранае”

30.07.2019
Алег Рудакоў: Вязем з Іркуцка ў Беларусь тое, што было туды вывезена з Беларусі

Нястомны актывіст Іркуцкага моладзевага клуба “Крывічы” і сябра Рады “Бацькаўшчыны” Алег Рудакоў у свой прыезд на радзіму па традыцыі завітаў і да нас на сядзібу. Гэтым разам давялося пагутарыць і пра рэчы, якія радуюць “Крывічоў” у Беларусі, і пра тое, што трывожыць іх у Іркуцку. А яшчэ пра надзвычай удалы і шматлюдны выступ Алега Рудакова і Вольгі Галанавай у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, які адбыўся напярэдадні нашай сустрэчы.

17.07.2019
Віншуем Барыса Пятровіча!

17 ліпеня 60-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" Барыс Пятровіч Сачанка!

05.07.2019
Адбылося пятае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа з удзелам ЗБС “Бацькаўшчына”

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел члены Савета з 17 краін, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных устаноў Беларусі, грамадскіх аб'яднанняў. Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” прадстаўлялі яго кіраўніцы Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская.

01.07.2019
Віншуем Алену Макоўскую!

1 ліпеня Дзень народзінаў святкуе кіраўніца Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ Алена Макоўская!

24.06.2019
Ганна Сурмач, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель і іншыя дзеячы ў ЗША атрымалі Мэдаль да стагодзьдзя БНР

22 чэрвеня ў Нью-Брансьвіку, штат Нью-Джэрсі, ЗША, адбылося ўручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР палітыку Зянону Пазьняку, некалькім беларускім грамадзкім дзеячам у ЗША, у тым ліку Янку Запрудніку, Вітаўту Кіпелю, Але Орса-Рамана, Ганьне Сурмач, а таксама першаму амбасадару ЗША ў Беларусі Дэвіду Суорцу.

21.06.2019
Працягваецца збор сродкаў на помнік Хведару Нюньку

Нагадваем, што працягваецца збор сродкаў, неабходных для ўсталявання помніка на магіле. З’явілася дадатковая інфармацыя, неабходная для ажыццяўлення міжнародных плацяжоў.

19.06.2019
У Менску ўшанавалі памяць Васіля Быкава

На Усходніх могілках літаратары, грамадскія дзеячы, палітыкі, журналісты, аддалі даніну павагі Васілю Уладзіміравічу Быкаву, якому сёння магло б споўніцца 95 год.

18.06.2019
Далучайцеся да ўшанавання памяці Васіля Быкава

Як ушанаваць памяць народнага пісьменніка, сумлення нацыі і першага прэзідэнта Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

13.06.2019
“Нарэшце так званы Белы дом пачарнеў ад агню…”. Працяг дзённікаў народнага паэта неўзабаве з’явіцца ў продажы

Добрая навіна для тых, хто ўпадабаў “Дзённікі і запісы” Рыгора Барадуліна, але даўным-даўно “праглынуў” папярэднія выпускі і цяпер сумуе без улюбёнай чытанкі.


Вынікі пошуку 33 - 48 з 1041
Пачатак | Папярэдняя | 1 2 3 4 5 | Наступная | Апошняя