“Бываюць падзеі, што рыхтуюцца адмыслова да юбілеяў, значных датаў, а бываюць супадзенні — твайго жыцця і гістарычных угодкаў. Гэткаю выпадковаю стала сёлетняя паездка з калегамі на Монтэ Касіна за тыдзень да чарговай гадавіны тае крывавае бітвы, што скончылася 18 траўня 1944 г.”. Сябра Рады ЗБС “Бацькаўшчына” Наталля Гардзіенка наведала мемарыял, дзе пахаваныя сотні герояў-беларусаў, якія аддалі жыццё ў барацьбе з фашызмам.
Пяцісотстаронкавы том, выдадзены з дапамогай ЗБС “Бацькаўшчна”, стаў своеасаблівым адказам Радзіма Гарэцкага на просьбу чытачоў папярэдняй кнігі (“Жыццёвы меланж”, 2013) працягваць ствараць нарысы, эсэ, лірычныя замалёўкі і публіцыстычныя артыкулы.
За таўсматую кнігу Янкі Купалы “Спадчына” заўсёды чапляешся вокам у букіністычных кнігарнях. Нават займеўшы гэты тамок, хочацца купіць яшчэ адзін пры нагодзе – усё ж такі вельмі мала сапраўды шыкоўных самавітых выданняў было ў беларусаў, і амерыканска-мюнхенская “Спадчына” 1955 года – бясспрэчна, адно з іх. Вага, аб’ём, файная вокладка, ілюстрацыі, шоргат акуратна ці не вельмі разрэзаных старонак, нетрывіяльныя фотаздымкі Купалы даюць пэўную букіністычную асалоду.
Кніга сапраўды знакавая, але не заўсёды ўсведамляеш, што вакол яе была і свая гісторыя.
У серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны” (падсерыя “Спадчына: агледзіны”) выйшла новая кніга, прысвечаная гісторыі выдання ў 1955 годзе ў Мюнхене знакамітай Купалавай “Спадчыны”, якая стала значнай з’явай у жыцці беларускай эміграцыі. Аснову кнігі “Як укладалі “Спадчыну” склала перададзенае БІНіМам у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ліставанне паміж Вітаўтам Тумашам і Станіславам Станкевічам падчас працы па падрыхтоўцы кнігі.
Пабачыла свет новая, ужо 36-я кніга выдавецкай серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”, прысвечаная выбітнаму дзеячу эміграцыі, паэту, празаіку, крытыку, філолагу, кіраўніку беларускай службы радыё “Свабода” з 1968 па 1983 гг. – Масею Сяднёву.
29 красавіка 50-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ Алег Рудакоў (Расія).
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні сябру Рады Валянціне Шаўчэнка з нагоды смерці маці – Марыі Федараўны Булаўка.
Камень з мемарыяльнай дошкай у гонар Івана і Антона Луцкевічаў, які быў усталяваны ў Купалаўскім парку, меў цікавую гісторыю.
6 красавіка 90-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Хведар Нюнька (Літва).
У менскім парку імя Янкі Купалы 13 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага знаку ў гонар ідэолягаў беларускай дзяржаўнасьці Антона і Івана Луцкевічаў. Помнік адкрывала стрыечная пляменніца Луцкевічаў, Маргарыта Сяргееўна Пярова.
Унучатая пляменьніца Івана і Антона Луцкевічаў Маргарыта Пярова, якая жыве ў Санкт-Пецярбургу, расказала, хто і як спрычыніўся да ўстаноўкі памятнага каменя з шыльдай у парку імя Янкі Купалы ў Менску.
Адкрыццё дошкі адбудзецца 13 сакавіка а 11-й гадзіне.
22 лютага ў Мінску адбылося пасяджэнне Малой Рады “Бацькаўшчыны”, падчас якога былі зацверджаныя фінансавая справаздача і справаздача дзейнасці Згуртавання за 2017 год, а таксама прыняты план працы на 2018 год.
ЗБС “Бацькаўшчына” стварае адмысловы цэнтралізаваны рэсурс “Дыяспара для Беларусі” (https://zbsb.org/info), агрэгатар інфармацыі пра найбольш значныя поспехі беларусаў-замежнікаў у справе дапамогі самой Беларусі, як краіне, так і асобным ініцыятывам, установам і проста людзям.
У суботу 17 лютага а 10-й у мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха на Залатой Горцы) адбудзецца перазахаванне парэштак Магдалены Радзівіл.