Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

14.05.2018
Як беларускія эмігранты “Спадчыну” ўкладалі

У серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны” (падсерыя “Спадчына: агледзіны”) выйшла новая кніга, прысвечаная гісторыі выдання ў 1955 годзе ў Мюнхене знакамітай Купалавай “Спадчыны”, якая стала значнай з’явай у жыцці беларускай эміграцыі. Аснову кнігі “Як укладалі “Спадчыну” склала перададзенае БІНіМам у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ліставанне паміж Вітаўтам Тумашам і Станіславам Станкевічам падчас працы па падрыхтоўцы кнігі.

10.05.2018
“Масей Сяднёў: Pro et contra”

Пабачыла свет новая, ужо 36-я кніга выдавецкай серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”, прысвечаная выбітнаму дзеячу эміграцыі, паэту, празаіку, крытыку, філолагу, кіраўніку беларускай службы радыё “Свабода” з 1968 па 1983 гг. – Масею Сяднёву.

29.04.2018
Віншуем Алега Рудакова!

29 красавіка 50-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ Алег Рудакоў (Расія).

24.04.2018
Спачуванні Валянціне Шаўчэнка

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні сябру Рады Валянціне Шаўчэнка з нагоды смерці маці – Марыі Федараўны Булаўка.

11.04.2018
Хатка па-над рэчкаю. Гісторыя камяня Луцкевічаў

Камень з мемарыяльнай дошкай у гонар Івана і Антона Луцкевічаў, які быў усталяваны ў Купалаўскім парку, меў цікавую гісторыю.

Тэгі: БНР
06.04.2018
Віншуем Хведара Нюньку!

6 красавіка 90-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Хведар Нюнька (Літва).

13.03.2018
У Менску ўрачыста адкрылі памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў

У менскім парку імя Янкі Купалы 13 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага знаку ў гонар ідэолягаў беларускай дзяржаўнасьці Антона і Івана Луцкевічаў. Помнік адкрывала стрыечная пляменніца Луцкевічаў, Маргарыта Сяргееўна Пярова.

Тэгі: БНР
12.03.2018
Пляменьніца Луцкевічаў пра ўстаноўку памятнага каменя ў Менску

Унучатая пляменьніца Івана і Антона Луцкевічаў Маргарыта Пярова, якая жыве ў Санкт-Пецярбургу, расказала, хто і як спрычыніўся да ўстаноўкі памятнага каменя з шыльдай у парку імя Янкі Купалы ў Менску.

07.03.2018
У Менску ўсталявалі дошку ў гонар братоў Луцкевічаў

Адкрыццё дошкі адбудзецца 13 сакавіка а 11-й гадзіне.

Тэгі: БНР
26.02.2018
Малая Рада ЗБС “Бацькаўшчына” ухваліла план працы на 2018 год

22 лютага ў Мінску адбылося пасяджэнне Малой Рады “Бацькаўшчыны”, падчас якога былі зацверджаныя фінансавая справаздача і справаздача дзейнасці Згуртавання за 2017 год, а таксама прыняты план працы на 2018 год.


13.02.2018
Што дыяспара робіць для Беларусі? Збіраем інфармацыю разам!

ЗБС “Бацькаўшчына” стварае адмысловы цэнтралізаваны рэсурс “Дыяспара для Беларусі” (https://zbsb.org/info), агрэгатар інфармацыі пра найбольш значныя поспехі беларусаў-замежнікаў у справе дапамогі самой Беларусі, як краіне, так і асобным ініцыятывам, установам і проста людзям.

05.02.2018
Стала вядома, дзе і калі ў Мінску перапахаваюць парэшткі знакамітай мецэнаткі Магдалены Радзівіл

У суботу 17 лютага а 10-й у мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха на Залатой Горцы) адбудзецца перазахаванне парэштак Магдалены Радзівіл.

15.01.2018
У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны

Тапанімічная камісія ў Калінінградзе ўхваліла зварот дэлегатаў Сёмага з’езда беларусаў свету да гарадскіх уладаў аб наданні імя Францыска Скарыны адной з вуліц горада. Зварот быў складзены з ініцыятывы сяброў Калінінградскага Таварыства беларускай культуры і яго старшыні Ігара Шаховіча.

31.12.2017
Віншуем Ніну Шыдлоўскую!

1 студзеня Дзень народзінаў святкуе Старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ Ніна Шыдлоўская!


Вынікі пошуку 49 - 64 з 950
Пачатак | Папярэдняя | 2 3 4 5 6 | Наступная | Апошняя