Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

18.10.2018
Андрэй Дурэйка: Мастак павінен здрадзіць свайму настаўніку

На адкрыцці выставы “ZBOR In Progress” Андрэй Дурэйка, адзін з яе куратараў, падзяліўся з “Бацькаўшчынай” думкамі пра месца нацыянальнага ў сучасным беларускім мастацтве.

Выстава, якая атрымалася ў выніку даследавання 35 спецыялістамі найбольш важных тэндэнцыяў сучаснага беларускага мастацтва, працягнецца ў галерэі “Ў” да 30 лістапада.

18.10.2018
Тадэвуш Кандрусевіч адказаў наконт ініцыятывы беатыфікацыі Францішка Скарыны

У адказ на ініцыятыву адносна беатыфікацыі Францішка Скарыны, з якой выступіла Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з наступнай заявай.

15.10.2018
Вячаслаў Бортнік: Беларусы ў Штатах апошнім часам гуртуюцца ў сацсетках

Сядзібу “Бацькаўшчыны” наведаў Вячаслаў Бортнік – грамадскі дзеяч, праваабаронца, сябра Рады “Бацькаўшчыны” і сакратар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Прапануем да вашай увагі гутарку пра пра тое, чым займаюцца самыя буйныя беларускія арганізацыі ў ЗША, як працуе Amnesty International, ці думае Дзярждэп пра Беларусь і што такое беларускі “happy hour”.

15.10.2018
Беатыфікацыя Францыска Скарыны: годная справа дзеля кансалідацыя нацыі

Ці варты Францыск Скарына таго, каб быць у ліку святых? Варты! І за сваю дзейнасць, і за тое, чым і як жыў.

Вы можаце падтрымаць справу па беатыфікацыі Францыска Скарыны. Гэта патрэбна не толькі рэлігійнай супольнасці, але і ўсяму беларускаму народу.

01.10.2018
«Будзьма беларусамі» — 10 гадоў. Што атрымалася, а што не. 10 фактаў пра кампанію

1 кастрычніка спаўняецца 10 гадоў агульнабеларускай грамадзянскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі», мэта якой — «паглыбленьне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў».

01.10.2018
Віншуем, сябры! “Будзьма беларусамі!” святкуе 10-годдзе!

Грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” сёння спаўняецца 10 гадоў!

Ініцыятарам і каардынатарам кампаніі з’яўляецца МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.


27.09.2018
“Бацькаўшчына” прапаноўвае ўдасканаліць заканадаўства аб беларусах замежжа

У 2014 годзе быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб беларусах замежжа”. “Бацькаўшчына” пры падтрымцы шматлікіх беларускіх суполак у свеце актыўна прасоўвала яго прыняцце. У 2017 г. на Сёмым з’ездзе беларусаў свету прадстаўнікі беларускай дыяспары прапаноўвалі ўнесці дапаўненні і змены ў закон, напоўніць яго больш практычным зместам.

Тут вы можаце пазнаёміцца з нашымі прапановамі, якія датычацца не толькі самога Закона, але і ў сувязі з яго прыняццем – шэрагу іншых прававых дакументаў.

25.09.2018
Віншуем Вячку Целеша!

25 верасня 80-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Вячка Целеш (Латвія).

20.09.2018
20 верасня “Бацькаўшчына” ўзяла ўдзел ў пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа

“Бацькаўшчыну” прадстаўлялі кіраўнік Згуртавання Алена Макоўская і Старшыня Рады Ніна Шыдлоўская.

12.09.2018
Кампанія “Будзьма” – 10 гадоў разам!

10 гадоў таму 1 кастрычніка стартавала агульнабеларуская грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, якая абвясціла мэтай паглыбленне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў.

07.09.2018
Алена Макоўская: Трэба актывізаваць працу з беларускім замежжам

Сучасная беларуская дыяспара адрозніваецца ад ранейшай. Аднак Рэспубліка Беларусь як дзяржава па-ранейшаму не шмат думае пра беларусаў замежжа. Гутарка з кіраўніцай Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Аленай Макоўскай.

28.08.2018
“Колеры” пазіі Пётры Мурзёнка

“Колеры” – такую назву мае новы паэтычны зборнік вядомага дзеяча беларускага замежжа ў Канадзе Пётры Мурзёнка, выдадзены ў Мінску пры спрыянні ЗБС “Бацькаўшчына”.

25.08.2018
Віншуем Уладзіміра Арлова!

25 жніўня 65-гадовы юбілей адзначае сябра Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", вядомы беларускі пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў.

24.08.2018
Новы том “сямейнай сагі” Стагановічаў выйшаў у “Бібліятэцы Бацькаўшчыны”

У серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выйшла кніга ўспамінаў вядомай беларускай мастачкі Тамары Стагановіч-Кольбы, дачкі Аляксандра і Марыі Стагановічаў.

24.08.2018
Чвэрць стагоддзя беларускага замежжа

Першы З’езд беларусаў свету ў Мінску ў 1993 г. стаўся знакавай падзеяй у айчыннай гісторыі, своеасаблівым сімвалам аб’яднання падзеленай і дзяржаўнымі, і ідэалагічнымі межамі нацыі.


Вынікі пошуку 33 - 48 з 969
Пачатак | Папярэдняя | 1 2 3 4 5 | Наступная | Апошняя