Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

21.12.2018
Ці з’явіцца беларускае замежжа ў школьных падручніках?

Днямі ЗБС “Бацькаўшчына” атрымала адказы з Нацыянальнага інстытута адукацыі, Міністэрства адукацыі і з Палаты прадстаўнікоў у адказ на нашу прапанову ўнесці змены ў школьныя падручнікі.

21.12.2018
“Нам патрэбна агульная онлайн-пляцоўка”. Як прайшоў II Беларуска-нямецкі форум НДА

У Мінску адбыўся II Беларуска-нямецкі форум НДА па наладжванні партнёрстваў, адным з арганізатараў якога выступіла Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

07.12.2018
Чалавек, які лічыць, што Беларусь магла б быць наперадзе ўсёй Еўропы

10 цікавых фактаў пра Радзіма Гарэцкага.

07.12.2018
Радзім Гарэцкі – “Будзьма беларусамі!” – 90:10. У Мінску прайшло пасяджэнне Малой Рады “Бацькаўшчыны”

5 снежня ў Мінску адбылося пасяджэнне Малой Рады “Бацькаўшчыны”, падчас якога была зацверджаная справаздача дзейнасці Згуртавання за 2018 год.

07.12.2018
Віншуем Радзіма Гарэцкага!

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” сардэчна віншуе шаноўнага Радзіма Гаўрылавіча з 90-гадовым юбілеем!

05.12.2018
“Суценёры, рэкецёры і кааператыўшчыкі”. Пяты выпуск “Запісаў і дзённікаў” Рыгора Барадуліна ўжо ў продажы

З нататкаў, якія дзядзька Рыгор рабіў цягам усяго жыцця, у гэты том укладальніца Наталля Давыдзенка адабрала толькі зробленыя ў 1989–1991 гг. Бо падзеі гэтых трох гадоў сталі вызначальнымі і для Беларусі, і моцна паўплывалі на далейшае жыццё самога Рыгора Барадуліна.

29.11.2018
8 прычынаў наведаць “ZBOR in Progress”

Да 30 лістапада яшчэ можна паспець трапіць у галерэю “Ў” на выставу “ZBOR In Progress” – адну з найважнейшых падзей сучаснага беларускага мастацтва апошняга дзесяцігоддзя.

19.11.2018
Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам

Дзеля гэтага створаная ініцыятыўная група, у якую ўвайшлі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын, Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, Беларускі саюз мастакоў і Беларускі саюз дызайнераў.

12.11.2018
Доўгачаканы каляндар “Не маўчы па-беларуску!” на 2019 год ужо ў продажы!

Новы каляндар з папулярнай серыі “Не маўчы па-беларуску – 2019” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” ужо ў крамах. Набыць яго або замовіць можна ўжо цяпер!

08.11.2018
“Ёсць нагода для карагода!” – набор стыкераў ад “Будзьма!”

Пабачыў свет набор з 29 яскравых стыкераў, які будзе цікавы не толькі дзецям, але і дарослым! І гэта толькі пачатак!

08.11.2018
Ці даведаюцца школьнікі ўсю праўду пра беларусаў замежжа?

ЗБС “Бацькаўшчына” атрымала з Нацыянальнага інстытута адукацыі адказ на просьбу ўнесці змены ў змест школьных падручнікаў.

30.10.2018
У Мінску адкрылі надмагільны помнік Леаніду Маракову

Арганізацыю і правядзенне работ мантажу ўзяў на сябе ГА "Саюз беларускіх пісьменьнікаў", з удзелам ЗБС "Бацькаўшчына".

22.10.2018
Рэжысёр Зміцер Бейнарт-Саладуха ў вельмі цяжкім стане: у яго быў інсульт

Сябра Рады “Бацькаўшчыны” знаходзіцца ў бальніцы ў вельмі цяжкім стане.

19.10.2018
Лёнік Тарасэвіч: Толькі прымітыўныя людзі думаюць, што калі спаляць кніжку, то знішчаць напісанае

16 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адкрылася маштабная выстава-даследаванне гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі “ZBOR In Progress”. Такая выстава не магла абыйсціся без прац сусветна вядомага беларускага мастака з Падляшша Лявона Тарасэвіча. 

Спадар Лёнік хаця і рэдкі госць у Беларусі, гэтым разам не толькі ўзяў удзел у адкрыцці, але таксама знайшоў хвіліну, каб падзяліцца з “Бацькаўшчынай” уражаннямі ад свайго прыезду.


Вынікі пошуку 17 - 32 з 969
Пачатак | Папярэдняя | 1 2 3 4 5 | Наступная | Апошняя