Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

20.10.2009
Не маўчы! Далучайся!

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашаюць інфармацыйна падтрымаць кампанію па зборы подпісаў за абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы.

Зрабіць гэта можна размясціўшы на сваім сайце, інтэрнет-старонцы ці ў блогу адзін з наступных банераў.

14.10.2009
2010 год павінен быць Годам роднай беларускай мовы

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны распачынаюць з 14 кастрычніка кампанію па зборы подпісаў за абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы.

Гэтая ініцыятыва была агучана на нядаўнім Пятым з’ездзе беларусаў свету і

08.10.2009
“Бацькаўшчына” заклікае парламент прыняць закон аб беларусах замежжа

На падставе рашэнняў нядаўняга Пятага з’езда беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” звярнулася да Палаты Прадстаўнікоў з тым, каб была ўзноўленая праца па распрацоўцы праекта закона, які б рэгуляваў стасункі Рэспублікі Беларусь з беларусамі замежжа.

05.10.2009
Дзяржава – дыяспара: крок наперад, два назад (Тры месяцы пасля Пятага з’езда беларусаў свету)

У ліпені гэтага года адбыўся Пяты з’езд беларусаў свету. Ілюзій на хуткія станоўчыя змены ў адносінах дзяржава—дыяспара не было, але пэўныя спадзяванні на зрухі ў гэтым напрамку меліся. Прайшло амаль тры месяцы. Ці змянілася штосьці?

28.09.2009
Назаві беларускую мову роднай

Напярэдадні чарговага перапісу насельніцтва, які пройдзе ў Беларусі з 14 па 24 кастрычніка, МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і нацыянальная культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" ініцыявалі зварот да грамадзянаў Рэспублікі Беларусь з тым, каб як мага большая колькасць людзей падчас перапісу назвала роднай мовай беларускую.Зварот падтрымалі 51 культурны і грамадскі дзеяч Беларусі.

23.09.2009
У хуткім часе выйдзе з друку кніга Алега Трусава “Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах”

У хуткім часе ў мінскім выдавецтве “Кнігазбор” убачыць свет кніга вядомага беларускага археолага, кандыдата гістарычных навук, дацэнта, старшыні Таварыства беларускай мовы імя Ф.

11.09.2009
Новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”

Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце” (№8, жнівень 2009).

08.09.2009
8 верасня - Дзень беларускай вайсковай славы

Сёння адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы. У гэты дзень у  1514 годзе адбылася Аршанская бітва, у якой войска Вялікага Княства перамагло утрая большую  па колькасці армію Маскоўскай дзяржавы.

10.08.2009
Выратуйце дэмакратычнае радыё!

Паважанае кіраўніцтва Шведскага радыё і Інгемар Лёфгрэн, праграмы "Радыё Швецыя" на беларускай мове - значна больш, чым проста навіны. 70% насельніцтва Беларусі ніколі не былі за мяжой і таму не маглі бачыць, як функцыянуе дэмакратычнае грамадства.

06.08.2009
Зварот МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” з нагоды каментара кіраўніка Міжнароднага канала Шведскага радыё наконт рашэння аб спыненні ад 1 верасня 2009 года вяшчання па-беларуску

МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” выказвае абурэнне з нагоды надрукаванага ў шведскай газеце “Dagens Nyheter” за 5 жніўня каментара кіраўніка Міжнароднага канала Шведскага радыё Інгемара Лёфгрэна наконт рашэння аб спыненні ад 1 верасня 2009 года вяшчання на беларускай мове.

23.07.2009
Абвестка

Шаноўныя сябры! З выніковымі дакументамі Пятага з’езду беларусаў свету, прынятымі 18-19 ліпеня, можна азнаёміцца на нашым сайце, націснуўшы на банер з’езду.

20.07.2009
V з'езд беларусаў свету. Выніковы рэпартаж

За некалькі дзён да пачатку з’езду ў Мінск пачалі з’язджацца беларусы з розных краін. Яны заходзілі на сядзібу “Бацькаўшчыны”, цікавіліся тым, як ідзе падрыхтоўка да з’езду, расказвалі пра дзейнасць беларускіх суполак за мяжой.

07.07.2009
“Бацькаўшчына” рыхтуецца да Пятага з’езду беларусаў свету

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” 2 ліпеня вызначыла пералік праектаў выніковых дакументаў Пятага з’езду беларусаў свету, які адбудзецца 18-19 ліпеня ў Мінску.

06.07.2009
Чэрвеньскі нумар бюлетэня "Беларусы ў свеце"

Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце” (№6, чэрвень 2009).У чэрвеньскім нумары – падзеі з жыцця беларусаў свету, каляндар памятных дат на ліпень 2009, віншванні сябрам Вялікай Рады, якія нарадзіліся ў ліпені.Таксама ў бюлетэні размешчаны артыкулы:

25.06.2009
Зварот МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” з нагоды спынення беларускамоўнага вяшчання на “Радыё Швецыі”

МГА “Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына” выказвае занепакоенасць з нагоды таго, што з 1 верасня 2009 года “Радыё Швецыя” спыняе вяшчанне на беларускай мове.

16.06.2009
Выйшла з друку кніга Зміцера Сасноўскага “Гісторыя беларускіх музычных уплываў”

Пабачыла свет кніга лідэра гурта “Стары Ольса” Зміцера Сасноўскага пад назвай “Гісторыя беларускіх музычных уплываў”.Кніга прысвечана ўплыву беларускай музыкі на музычнае мастацтва блізкіх і далёкіх суседзяў, а таксама яе прысутнасці ў свеце.


Вынікі пошуку 993 - 1008 з 1025
Пачатак | Папярэдняя | 61 62 63 64 65 | Наступная | Апошняя