Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

31.01.2019
Анатоль Грыцкевіч: адчуваць сябе беларусам

Чатыры гады таму пайшоў з жыцця Анатоль Грыцкевіч, знаны беларускі гісторык, адзін з заснавальнікаў і прэзідэнт ЗБС “Бацькаўшчына” ў 2001–2005 гг. Сёння, 31 студзеня 2019 года, яму споўнілася б 90 гадоў.

29.01.2019
Зінаіда Клыга – кавалер Ордэна Белай зоркі!

Да 101-й гадавіны Эстонскай Рэспублікі прымеркаванае ўручэнне дзяржаўных узнагародаў людзям, якія сваёй дзейнасцю змянілі жыццё Эстоніі да лепшага. У спісе ўзнагароджаных – сябра Рады ЗБС “Бацькаўшчына” Зінаіда Клыга!

22.01.2019
“Даводзіцца нагадваць чыноўнікам, што яны таксама грамадзяне гэтай краіны”. Як працуе мясцовая дэмакратыя ва Украіне

У Мінску прайшоў двухдзённы трэнінг “Уключэнне НДА ў працэсы прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні: досвед Украіны і Беларусі”, арганізаваны кампаніяй “Будзьма беларусамі!”.

22.01.2019
“Народная Воля”: Ліст з Бацькаўшчыны

Рэдакцыя “Народнай Волі” заклікае аформіць падпіску на газету. Зрабіўшы гэта, вы зможаце заўсёды быць у курсе бягучых падзеяў у Беларусі.

21.01.2019
З Матолькам у галаве. У Віцебску прайшла сустрэча “Гарадскі актывізм і адукацыя”

У Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы 20 снежня адбылася дыскусія “Гарадскі актывізм і адукацыя”. Імпрэза, удзельнікі якой абмеркавалі праблемы і перспектывы гарадскога актывізму, ладзілася пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

21.01.2019
“Мы гэта робім толькі для сябе”. У Салігорску абмеркавалі, як змяніць свет да лепшага

Як стаць беларускім чараўніком-актывістам? З чаго пачаць? Дзе ўзяць час і сілы на рэалізацыю і прасоўванне сваіх ідэй? Адказы на гэтыя пытанні далі тры спікеры з розных беларускіх гарадоў падчас ток-шоў “Людзі, якія змяняюць свет”.

11.01.2019
2018 год з “Бацькаўшчынай”

Спадарства! Дзякуй, што былі з намі ў мінулым годзе! Толькі паглядзіце, колькі ўсяго карыснага ў нас атрымалася зрабіць з вашай дапамогай.

01.01.2019
Віншуем Ніну Шыдлоўскую!

1 студзеня Дзень народзінаў святкуе Старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ Ніна Шыдлоўская!

27.12.2018
Яскравыя тэлеграм-стыкеры ад “Будзьма!”

Месяц таму “Будзьма!” выдала набор стыкераў “Ёсць нагода для карагода!”. І ён зацікавіў не толькі дзяцей, але і дарослых. Тады мы паабяцалі, што найлепшыя з нашых налепак з’явяцца неўзабаве і ў Telegram. Прамоўлена – зроблена!

21.12.2018
Ці з’явіцца беларускае замежжа ў школьных падручніках?

Днямі ЗБС “Бацькаўшчына” атрымала адказы з Нацыянальнага інстытута адукацыі, Міністэрства адукацыі і з Палаты прадстаўнікоў у адказ на нашу прапанову ўнесці змены ў школьныя падручнікі.

21.12.2018
“Нам патрэбна агульная онлайн-пляцоўка”. Як прайшоў II Беларуска-нямецкі форум НДА

У Мінску адбыўся II Беларуска-нямецкі форум НДА па наладжванні партнёрстваў, адным з арганізатараў якога выступіла Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

07.12.2018
Чалавек, які лічыць, што Беларусь магла б быць наперадзе ўсёй Еўропы

10 цікавых фактаў пра Радзіма Гарэцкага.

07.12.2018
Радзім Гарэцкі – “Будзьма беларусамі!” – 90:10. У Мінску прайшло пасяджэнне Малой Рады “Бацькаўшчыны”

5 снежня ў Мінску адбылося пасяджэнне Малой Рады “Бацькаўшчыны”, падчас якога была зацверджаная справаздача дзейнасці Згуртавання за 2018 год.

07.12.2018
Віншуем Радзіма Гарэцкага!

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” сардэчна віншуе шаноўнага Радзіма Гаўрылавіча з 90-гадовым юбілеем!

05.12.2018
“Суценёры, рэкецёры і кааператыўшчыкі”. Пяты выпуск “Запісаў і дзённікаў” Рыгора Барадуліна ўжо ў продажы

З нататкаў, якія дзядзька Рыгор рабіў цягам усяго жыцця, у гэты том укладальніца Наталля Давыдзенка адабрала толькі зробленыя ў 1989–1991 гг. Бо падзеі гэтых трох гадоў сталі вызначальнымі і для Беларусі, і моцна паўплывалі на далейшае жыццё самога Рыгора Барадуліна.


Вынікі пошуку 65 - 80 з 1025
Пачатак | Папярэдняя | 3 4 5 6 7 | Наступная | Апошняя