Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

12.04.2019
Паўла Севярынца ў чарговы раз кінулі за краты — і ён не пабачыў, як сын Францішак навучыўся хадзіць

«Паўлу Севярынцу далі 15 сутак. 18 красавіка ў яго яшчэ адзін суд па такіх жа пратаколах… А ўчора Францішак пайшоў», — напісала Вольга Севярынец пасля суда па Курапатах. Заставацца адной з маленькім сынам жонцы палітыка даводзіцца не ўпершыню. Праўда, лягчэй ад гэтага не становіцца. «Вельмі сумую», — прызнаецца яна.

09.04.2019
У Атаве ўручылі Медалі да стагоддзя БНР

Сярод узнагароджаных – шматгадовая старшыня Згуртавання беларусаў Канады Валянціна Шаўчэнка. Такім чынам, Медаль цяпер маюць ужо 23 сябра Рады ЗБС “Бацькаўшчына”.

05.04.2019
Зміцер Саўка: “Беларуская цывілізацыя ў Амерыцы”

Выданне, якое ўпрыгожыць любы збор і ўзбагаціць кожную беларускую душу, з’явіцца ў крамах да гадавіны смерці Змітра Саўкі – 9 красавіка.

25.03.2019
Дваццаць тры сябра Рады “Бацькаўшчыны” ўзнагароджаныя Медалём да стагоддзя БНР

Шчыра віншуем паплечнікаў і дзякуем за штодзённую працу, якую вы робіце на карысць Беларусі, такую вялікую, што яна заўважная не толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі!

26.02.2019
Зінаіда Клыга атрымала Ордэн Белай зоркі з рук прэзідэнта Эстоніі

22 лютага старшыня Беларуска-Эстонскага Згуртавання Іда-Вірумаа “БЭЗ” Зінаіда Клыга атрымала Ордэн Белай зоркі з рук прэзідэнта Эстонскай Рэспублікі Керсці Кальюлайд. “Бацькаўшчына” звязалася са спадарыняй Зінаідай, каб асабіта павіншаваць сябра Рады і даведацца, як прайшла цырымонія.

18.02.2019
Ціхан Чарнякевіч: Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць

“Чарговы прыступ заклапочанасці кіраўніка Беларусі школьнай адукацыяй закрануў матэматычныя дысцыпліны, біялогію і працоўнае навучанне. Дзякуючы гэтаму мы дазналіся, што ў школьных падручніках (альбо, паводле Лукашэнкі, “іконах”) ёсць-такі пэўныя недахопы”.

15.02.2019
Таварыства аховы помнікаў атрымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету

Знак павінен ушанаваць памяць тых асобаў неяўрэйскага паходжання, жыхароў Беларусі, якія ў час Другой сусветнай вайны ратавалі яўрэяў ад Халакосту.

08.02.2019
Віншуем Леаніда Лыча!

8 лютага 90-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Леанід Лыч (Беларусь).

08.02.2019
Леанід Лыч: “Я і надалей збіраюся змагацца за беларускую ідэю”

Кампанія “Будзьма беларусамі!” сустрэлася са спадаром Леанідам, каб паразмаўляць пра дзяцінства за тры кіламетры ад польскай мяжы, навуковую дзейнасць, беларускую ідэю і тое, ці магчыма ва ўзросце 89 гадоў рэалізаваць сваю дзіцячую мару.

08.02.2019
Леанід Лыч: «Нам патрэбна дзяржаўная палітыка беларусізацыі з дэрусіфікацыяй»

«Я так люблю працаваць — у гэтым мая сіла», — прызнаецца прафесар, доктар гістарычных навук Леанід Лыч, і, гледзячы на яго, мы ахвотна ў гэта верым. Напярэдадні 90-гадовага юбілею Леанід Міхайлавіч распавёў «Новаму Часу» пра тое, як адракаўся ад беларускай мовы і вяртаўся да яе, як служыў у Азёрлагу і чаму апошнія 25 гадоў для яго — самыя страшныя ў гісторыі Беларусі.

06.02.2019
“Беларускамоўны”: Грамадская кампанія да перапісу насельніцтва 2019

У 2019 годзе у нашай краіне пройдзе чарговы перапіс насельніцтва, сярод пунктаў будуць пытанні (нумар 12 і 13) і пра Вашую родную мову. Адказ мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы.


Вынікі пошуку 49 - 64 з 1025
Пачатак | Папярэдняя | 2 3 4 5 6 | Наступная | Апошняя